Комплекс будынкаў былой медыцынскай акадэміі на Ажэшкі, 20 паспрабуюць прадаць у маі за 656 481 рубель 97 капеек. Па ўмовах, палац Чацвярцінскіх могуць рэканструяваць пад аб’ект адміністрацыйнага і культурна-асветніцкага прызначэння.
Уладальнік абавязаны будзе падпісаць ахоўныя абавязацельствы на гісторыка-культурную каштоўнасць. Па ўмовах, там можна правесці рэканструкцыю і/або капітальны рамонт. Праз чатыры гады будынак трэба будзе ўвесці ў эксплуатацыю. Арэнда зямлі з будынкам даецца на 50 гадоў.
Аўкцыён адбудзецца 25 мая 2020 года ў 15.00 па адрасе: г. Гродна, вул. 17 Верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 19 мая 2020 г. да 17.00. Сёлета будынак спрабуюць прадаць ужо трэці раз. А ў цэлым палац Чацвярцінскіх прадаюць з 2016 года. Тады кошт даходзіў да 2 млн долараў.
Два гады таму з’явілася інфармацыя, што будынак былой медыцынскай акадэміі хацелі купіць кітайцы і перарабіць яго пад гасцініцу. У 2019 годзе паведамлялі, што аб’ектам зацікавіўся музыка Андрэй Разін. Ён планаваў адкрыць там школу талентаў для адоранай моладзі з усёй Беларусі. Разін нават сустракаўся з кіраўніцтвам горада і прасіў, каб яму перадалі аб’ект за бесцань. Але гарадскія ўлады на гэта не пайшлі.
Дворец в центре Гродно ждет инвестора. В феврале пройдет аукцион
Chinatown в парке Жилибера? Почему нельзя разрешать строить в китайском стиле в центре Гродно
Будынак па Ажэшкі, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней аб’ект быў інтэрнатам другога армейскага корпуса і кіраваннем павятовага воінскага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 годзе нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены вайсковаму суду і камендатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.
Унікальныя зашчэпкі і сляды скарбашукальнікаў: экскурсія па былой Медыцынскай акадэміі Жылібера
Што размясціць у былой Медыцынскай акадэміі Жылібера? Краязнаўца прапануе аранжарэю і музей горада
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…