24 красавіка грамадскія актывісты Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў расклеілі па горадзе больш за два дзясяткі ўлётак з надпісам «Хочешь сдохнуть?! Гуляй дальше! Твой Covid-19». Мэта акцыі - заклікаць гродзенцаў сядзець дома.
Актывісты выйшлі на акцыю ў процівагазах.
«У нас не псіхоз, гэта ўжо сапраўды праблема, — кажа Мікалай Салянік. — А ён [Лукашэнка — рэд.] усё кажа „псіхоз“. Проста надакучыла гэта слухаць. Паглядзіце, колькі тых, хто заразіўся ў Беларусі, а тут яшчэ суботнік плануюць. Сядзець дома трэба і каранцін уводзіць».
Самі актывісты імкнуцца выходзіць на вуліцу толькі па неабходнасці. Аляксандр Лаўрэнцьеў у людных месцах заўсёды ў процігазе, Мікалай Салянік у будаўнічым рэспіратары.
«Мэдыкі кажуць, што ў нас усё толькі пачынаецца. Людзей у бальніцах усё больш, але афіцыйна пра пагрозу здароўю людзей ніхто не хоча гаварыць. Сваёй акцыяй мы хоць неяк хочам папярэдзіць людзей», — сказаў Аляксандр Лаўрэнцьеў.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…