Лазні і басейны ў Гродне памянялі рэжым працы. Аквапарк на Горкага зачынены

Лазні і басейны Гродна з красавіка часова памянялі рэжым працы. Скараціўся час наведвання, некаторыя паслугі сталі недаступныя.

«Аквацэнтр» на Горкага з 8 красавіка часова змяніў рэжым працы. Зачынілі аквапарк і кавярню, плаванне даступна з 9:00 да 20:45 штодзень, акрамя нядзелі, у нядзелю — з 10:00 да 20:45. Па змененым раскладзе працуе турэцкая лазня і трэнажорная зала. Раней увесь комплекс працаваў з 7:00 да 22:00 штодзень, у нядзелю — з 10:00 да 22:00.

Часткова змяніла расклад лазня на Болдзіна. З 9 красавіка яна адкрыта з пятніцы па нядзелю (раней працавала яшчэ і ў чацвер). У пятніцу з 11:00 да 22:00, па выхадных — без зменаў. Дзіцячы пакой зачынены.

Комплекс на вуліцы Цітова адкрыты ў пятніцу з 9:00 да 22:00, у выхадныя — з 7:00 да 22:00.

Лазня на вуліцы Хімікаў не працавала з 10 па 30 красавіка, ці адновіць комплекс працу, пакуль невядома.

Рэжым працы басейна на вуліцы Томіна таксама змяніўся. Аздараўленчы цэнтр «Азотсервіс» у траўні працуе з 13:30 да 21:30 кожны дзень, выхадны — панядзелак.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024