У Беларусі зарэгістравалі 22 052 (+951) чалавека з COVID-19. Прырост стабільны

У Беларусі на 9 траўня зарэгістравана 22 052 (+951) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 6050 (+566) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 126 (+5) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзены 251 771 тэст.

На ШВЛ больш за 200 чалавек

У 80% усіх тых, хто захварэў на COVID-19, хвароба працякае лёгка, а траціна і зусім не заўважыць, як перанясе яе. Гэта сёння ў эфіры БТ расказала дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА Вольга Святліцкая.

Яна адзначыла, што сёння ў краіне на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца крыху больш за 200 чалавек з пнеўманіяй, з іх 140 чалавек — з пацверджаным COVID-19.

Спецыяліст адзначыла, што такія апараты — не панацэя ў лячэнні пнеўманіі, піша n*.by.

«Усе раз’ехаліся. Няма каму праводзіць»

Такі адказ дала прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Ваніна на пытанне журналістаў, ці адбудзецца 8 мая камунікацыя адказных асоб Міністэрства з журналістамі.

Апошні раз брыфінг у Міністэрстве адбыўся 24 красавіка. Тады намесніца міністра Алена Богдан зачытала падрыхтаваную інфармацыю і адмовілася адказваць на пытанні карэспандэнтаў.

Перад тым прэс-канферэнцыя адбылася 17 красавіка з удзелам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. На ёй ён і яго калегі прыкладна 45 хвілін выступалі з уступнымі словамі, пасля чаго каля 10 хвілін адказалі на некалькі пытанняў журналістаў — пры гэтым выбіралі самі, хто можа задаць пытанні.

Тая прэс-канферэнцыя скончылася пратэстамі. Сын памерлага ў Барысаве фельчара звінаваціў міністра ў хлусні наконт яго бацькі. Міністр заявіў, што ў прычыне смерці гэтага медработніка яшчэ трэба разабрацца, на што сын прадэманстраваў пасведчанне аб смерці таты з указаным у ім COVID-19.

Акрамя таго, журналісты выявілі, што названыя міністрам Каранікам лічбы хворых па раёнах Віцебскай вобласці ў разы разыходзяцца з колькасцю, абвешчанай у той жа дзень мясцовымі ўладамі, піша n*.by.


Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024