Пандэмія каранавіруса ахапіла ўвесь свет, з розных прычын нашая краіна аказалася пад асабліва моцным ударам. Але стрэсавыя абставіны раскрываюць лепшыя бакі беларусаў. Найбольш ініцыятыўныя аб’ядналіся ў галоўную валанцёрскую сілу краіны — кампанію дапамогі медыкам Беларусі #BYCOVID19, якая працуе ўжо два з паловай месяцы. На жаль, пандэмія з Беларусі нікуды не сыходзіць, а гэта значыць, дапамога па-ранейшаму актуальная. Гродзенскія валанцёры звяртаюцца да гродзенцаў, каб кожны мог да яе далучыцца:

— Мы застаёмся ў шыхту, каб абараніць тых, хто абараняе нас. І просім вашай падтрымкі і дапамогі, каб гродзенскія медыкі маглі эфектыўна змагацца з каранавірусам і ратаваць жыцці людзей — нас з вамі.

Хто мы і што мы зрабілі за гэты час

Гродзенская каманда BYCOVID19 аб’яднала дзясяткі валанцёраў, якія дастаюць з-пад зямлі абарончыя сродкі для нашых медыкаў, дастаўляюць іх у шпіталі Гродна і Гродзенскай вобласці, друкуюць на 3d прынтарах і ўласнымі рукамі збіраюць ахоўныя экраны, шыюць ахоўныя касцюмы і маскі. І ўсё гэта робяць абсалютна бясплатна.

"Каранавірус не здаецца, і мы яшчэ патрэбны". Як дапамагчы гродзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй

Мы — гэта людзі розных узростаў, прафесій і заняткаў. У кожнага з нас ёсць сваё жыццё, праца, справы і абавязкі, але кожны знаходзіць час для агульнай перамогі.

Нашыя галоўныя валанцёрскія пляцоўкі размясціліся ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна (галоўны «штаб» гродзенскага руху) і Гродзенскім дзіцячым хоспісе (тут каманда валанцёраў пад кіраўніцтвам дызайнеркі Святланы Пінчук працягвае кожны дзень шыць ахоўныя касцюмы). Мы аб’ядналі намаганні з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і арганізавалі сумесную дапамогу сталым гродзенцам і тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі і каму нельга выходзіць з хаты.

Мы працуем як адзіны механізм: адныя валанцёры выразаюць на 3D-прынтэрах дэталі ахоўных экранаў, другія — збіраюць іх у цэлае (усяго за адныя суткі гарадзенцы сваімі рукамі сабралі апошні раз 650 шчыткоў!); швачкі шыюць маскі і абаронныя касцюмы, прадпрыемствы дапамагаюць раскройваць тоны спанбонду; іншыя валанцёры прымаюць замовы ад медыкаў, развозяць сродкі абароны па шпіталях, шукаюць, дзе набыць больш танны спанбонд ці фурнітуру для касцюмаў. І кожны такі ўклад у агульную справу — бясцэнны.

"Каранавірус не здаецца, і мы яшчэ патрэбны". Як дапамагчы гродзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй

Больш за два месяцы нашай працы прынеслі плён — дзясяткі тысяч адзінак сродкаў абароны для нашых медыкаў, якія змагаюцца з пандэміяй, перададзеныя ў шпіталі Гродна і ва ўсе раёны Гродзенскай вобласці.

Гэта:
— 3500 візараў-шчыткоў
— 1100 ахоўных халатаў
— 200 хірургічных халатаў
— каля 3000 ахоўных камбінезонаў
— 2900 рэспіратараў
— 5000 масак
— 1500 шапачак
— 9 тысяч параў бахілаў (кароткіх і высокіх)
— тысячы нарукаўнікаў
— тысячы пальчатак
— сотні літраў антысептыка
— тонны спанбонда
— кіламетры гумкі і маланак
— дыванкі для дэзінфекцыі (30 шт.), бактэрыцыдныя лампы, дыскі для КТ, фартухі (500 шт.), акуляры (150 шт.)
— тысячы чалавека-гадзін працы…

Канешне, гэта ўсё было б немагчыма без дапамогі соцен нераўнадушных людзей, якія дапамагалі нам увесь гэты час — грашыма, матэрыяламі, пошукам сродкаў абароны. Мы вельмі дзякуем за падтрымку і цэнім гэта.

Мы пастаянна маніторым сітуацыю, трымаем прамы кантакт са шпіталямі. І дакладна ведаем, што расслабляцца рана, наша праца яшчэ не скончана.

Таму заклікаем усіх неабыякавых людзей, прадстаўнікоў бізнесу далучацца да годнай справы абароны нашых медыкаў, а значыць — і ратавання жыццяў беларусаў, нашых родных і блізкіх.

"Каранавірус не здаецца, і мы яшчэ патрэбны". Як дапамагчы гродзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй

Як дапамагчы

Раней ў нас быў вельмі зручны спосаб збору грашовай дапамогі для нашых медыкаў праз платформу МолаМола: https://cutt.ly/6ukP9oN

Аднак Белгазпрамбанк скасаваў у аднабаковым парадку кантракт на абслугоўванне пляцоўкі. Сам сайт жыве і працуе, але не працуе яго найважнейшая частка — плацежная сістэма. Таму прапануем вам іншыя варыянты.

  • Для падтрымкі кампаніі вы можаце пакласці грошы на нашу картку ў Прыёрбанку (для фізічных асобаў):
    5489 5296 0213 4030, тэрмін дзеяння карткі 10/23
  • Для пераводу грошай з карткі на картку можна выкарыстоўваць сістэму АРІП. Партал T*T.BY дае лайфхакі, як хутка з гэтым разабрацца https://bit.ly/30DetsF
  • Калі вы жывеце за мяжой ці юрыдычная асоба, калі вы хочаце дапамагчы і ў вас ёсць пытанні - пішыце адмінам валанцёрскага чата ў тэлеграме https://t.me/k28chat альбо званіце на нумар +37 529 2 663 803.
  • У чаце гродзенскіх валанцёраў можна прапанаваць дапамогу альбо папрасіць яе. Далучайцеся, пашырайце.

Дзякуй вам ад валанцёраў кампаніі BYCOVID19 і тысяч беларускіх медыкаў, якія атрымалі і атрымліваюць вашую дапамогу!

Працуем далей!

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).