38-гадовая перакладчыца Святлана Ціханоўская, жонка арыштавагага блогера Сяргея Ціханоўскага, прынесла ў ЦВК дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за гадзіну да сканчэння дазволенага часу, піша n*.by.

Учора Святлана па даверанасці падала заяўку за свайго мужа, аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў сям'і Ціханоўскіх — маўляў, на дакументах няма ўласнага подпіса арыштаванага блогера.

Тады Святлана Ціханоўская аднесла дакументы ў ЦВК ад свайго імені. Рашэнне аб рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы будзе прынята ў аўторак, 19 мая.

«Падчас кампаніі яна будзе прадстаўляць інтарэсы ўсіх, хто хоча жыць у краіне для жыцця і падтрымліваў вылучэнне ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Узначаліць ініцыятыўную групу сам Сяргей», — патлумачылі прыхільнікі блогера ў яго сацсетках.

ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага

Хто такі блогер Сяргей Ціханоўскі, які хоча быць прэзідэнтам Беларусі