У Беларусі на 15 траўня зарэгістраваныя 27 730 (+958) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Вылечыліся і выпісаныя 8 807(+639) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 156 (+5) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 321 705 тэстаў.

Тым часам Славенія абвясціла пра сканчэнне эпідэміі

Двухмільённая славянская краіна Еўрасаюза першай з еўрапейскіх краін абвесціла пра сканчэнне эпідэміі. Гэтую заяву ўлады краіны зрабілі пасля таго, як на працягу двух тыдняў колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса не перавышала сямі за дзень, піша n*.by.

Перамога стала магчымая дзякуючы двумесячнаму строгаму каранціну. Славенія была закрыўшы школы і ўніверсітэты, сферу паслуг. Былі адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы і спартовыя падзеі. Такая тактыка дала свой плён.

Зараз каранцінныя абмежаванні будуць адмененыя. Адкрыюцца і межы краіны — госці з-за мяжы больш не павінны вытрымліваць самаізаляцыю. У той жа час на межах краіны захаваюць медыцынскі кантроль, каб выяўляць хворых.

У сакавіку Славенія была ў складаным становішчы: суседняя Італія стала эпіцэнтрам пандэміі, між тым славенская меншасць у італьянскай правінцыі Фрыулі цесна звязаная з суайчыннікамі з Славенскай Рэспублікі. Тым не менш, краіне ўдалося прайсці эпідэмію з невялікімі стратамі. У краіне было зафіксавана 1465 выпадкаў COVID-19, 103 чалавекі загінулі.

Хроніка каранавіруса ў Гродне