Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі на перадвыбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня, каля 20.00.
Удзельнікі пікета расказалі, што адбылася правакацыя, пасля чаго Ціханоўскага забралі, верагодна ў РАУС. Пакуль невядома ні куды яго дакладна завезлі, ні якая была падстава для затрымання.
Ціханоўскага затрымлівалі супрацоўнікі АМАПу. Пасля затрымання яны пачалі ўцякаць ад абураных людзей і схаваліся ў сваім аўтобусе.
«Радыё С**бода» паведамляе, што невядомыя жанчыны, якіх сведкі называлі правакатаркамі, кідаліся на блогера і спрабавалі трымаць яго за вопратку. Яны патрабавалі, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Гродне няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысці ад жанчын, якія хапалі яго за вопратку. Пасля гэтага з’явілася міліцыя.
Супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць Ціханоўскага, у выніку чаго адзін з іх паваліўся на зямлю. Літаральна праз 30 секундаў прыбеглі АМАПаўцы і пачалі хапаць Сяргея Ціханоўскага.
Разам з Сяргеем Ціханоўскім затрыманыя яшчэ як мінімум двое чалавек. Сярод іх — Дзмітрый Фурманаў, давераная асоба Ціханоўскай, які кіруе ініцыятыўнай групай у Гродзенскай вобласці.
Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы пайшлі да абласнога будынку міліцыі вызваляць затрыманага.
Пад будынкам абласной міліцыі сабралася каля 100 чалавек. Адзін з удзельнікаў пікету Мікалай Салянік размаўляе пра затрыманне Ціханоўскага з палкоўнікам Аляксандрам Шастайлам, першым намеснікам начальніка УУС аблвыканкама, начальнікам крымінальнай міліцыі.
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/менты-тихановский-06-1024x713.jpg)
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/менты-тихановский-07-1024x632.jpg)
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/менты-тихановский-09-1024x683.jpg)
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/менты-тихановский-08-1024x683.jpg)
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/задержание-Тихановского-08.jpg)
![У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/05/задержание-Тихановского-09.jpg)
Паводле інфармацыі Саляніка, усяго затрымана 10 чалавек.