Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Менш за 1000 подпісаў мы не збіралі». Гродна стаў першым горадам, куды прывезлі Святлану Ціханоўскую - Hrodna.life - навіны Гродна

Сотні гродзенцаў 29 мая прыйшлі на Савецкую плошчу, каб сустрэцца з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і падтрымаць вылучэнне яго жонкі ў прэзідэнты Беларусі.

Яшчэ да прыезду Ціханоўскага ў Гродна па телеграм-каналах разышлася інфармацыя, што разам з ім прыедзе яго жонка Святлана — прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі. Але замест жонкі блогер прывёз яе кардонныя фігуры.

«Гродна — гэта першы горад у Беларусі, куды мы прывезлі выяву Святланы. А калі сур’ёзна, то мы і Лукашэнку на вуліцах не бачым. Кандыдаты на этапе збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі рэдка дзесьці бываюць. Ёсць прадстаўнікі, якія могуць біяграфію расказаць.
Агітаваць і праграму распавядаць цяпер нельга. Фатаграфаваць? Пакуль гэтую функцыю я выконваю».

Блогер адзначыў, што жонку яго на пікетах пакуль не варта чакаць. Каманда «Страна для жизни» рыхтуе прэс-канферэнцыю з яе ўдзелам.

«Цяпер мы збіраем подпісы. Учора былі ў Гомелі, там было каля 5000, прыкладна столькі ж было і ў Мінску. У Магілёве крыху менш, ну і ў райцэнтрах таксама менш. Калі мы прыязджаем, менш за тысячу подпісаў мы не збіралі».

У Гродне на сустрэчу з Ціханоўскім прыйшло некалькі сотняў чалавек. У рэгіёне зарэгістравалі самую маленькую ініцыятыўную групу Ціханоўскай — 5 чалавек.

«Столькі людзей на ўсю вобласць і мы нікому не плацім грошы за подпісы. А калі нехта так кажа, то гэта хлусьня. Гэтыя людзі колькі могуць, столькі і збіраюць. Раз тут менш за ўсё чалавек у ініцыятыўнай групе, значыць сюды будзем часцей прыязджаць і сустракацца з людзьмі, каб яны маглі паставіць подпіс за сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Каля 20.00 Сяргея Ціханоўскага затрымала міліцыя.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня. На дадзеным этапе кампаніі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы 14 кандыдатаў. Hrodna.life пагутарыў з гродзенцамі і спытаў пра іх стаўленне да маючых адбыцца выбараў.

Чытайце таксама:

«Мы хотим перемен». Гродненцы стояли под дождем, чтобы подписаться за Тихановскую

«Мы просто забыли, что были лучшими». Виктор Бабарико о национальной идее белорусов и фальсификации выборов

«Пришло время ЧЕ?» В Гродно Сергей Черечень рассказал, с чем идет на выборы

«Есть ли козырь в рукаве? Есть!» Валерий Цепкало говорил в Гродно о коронавирусе, фальсификациях и отношениях с Россией

«Если Лукашенко захватит власть на выборах, будет партизанская война». 9 убеждений блогера Тихановского