Кіроўца тралейбуса ў Гродне заразіўся ад жонкі-медыка. Ён ужо выйшаў на працу

У супрацоўніка Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення выявілі COVID-19. Кіроўца заразіўся ад жонкі, якая працуе санітаркай у адной з медустаноў Гродна. Мужчына прабыў 14 дзён на бальнічным і ўжо выйшаў на працу.

Мужчыну больш за 40 гадоў. Ён лячыўся дома. Гэта адзіны выпадак заражэння ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні, дзе працуе каля 600 супрацоўнікаў. Кантактамі 1-га ўзроўню сталі два работнікі, распавёў Hrodna.life Віктар Шарэйка, дырэктар прадпрыемства.

Якія меры прымаюцца супраць заражэння?

З 2 красавіка ў грамадскім транспарце кіроўцы не прадаюць праязныя білеты. У кабіне гарадскіх тралейбусаў яны ізаляваныя. Кіроўца кантактуе толькі з калегам, які змяняе яго на маршруце. У будынку ўпраўлення ўсе носяць маскі.

Увесь рухомы склад работнікі дэзінфікуюць адмысловымі прэпаратамі. На канчатковых прыпынках вадзіцелі апрацоўваюць як салон, так і сваю кабіну. У кабіне ёсць абеззаражваючыя сродкі, якімі можна апрацаваць рукі, руль. У ранішнім тралейбусе, які збірае работнікаў прадпрыемства, абавязкова нашэнне маскі. «Гэтыя меры нічога не каштуюць, але даюць вынік», — тлумачыць Hrodna.life адсутнасць заражэнняў на прадпрыемстве дырэктар.

Калі ў супрацоўнікаў ёсць падазрэнні аб заражэнні, яны тэлефануюць начальніку ўчастка і застаюцца дома, сцвярджае дырэктар. Калі ім не даюць бальнічны, бяруць выхадны за свой кошт. Напрыклад, так ізалявалася супрацоўніца, чый сын-школьнік стаў кантактам 1-га ўзроўню. Недахопу вадзіцеляў не ўзнікае: нядаўна ў тралейбусным упраўленні прайшла навучанне новая група кіроўцаў.

Рамантавалі сядзенні, а цяпер шыюць маскі

Кожны супрацоўнік атрымаў чатыры-пяць масак. Акрамя таго, іх можна купіць у буфеце прадпрыемства. Ва ўпраўленні ёсць уласная швейная майстэрня, дзе рамантуюць сядзенні. Цяпер там яшчэ і шыюць маскі. Швачцы дапамагаюць вадзіцелі, якія атрымалі накіраванне на «лёгкую працу» і часова перайшлі на іншую працу. Напрыклад, шые маскі цяжарная кіроўца, якая пакуль не можа кіраваць тралейбусам.

У сталовай і буфеце арганізавалі сацыяльнае дыстанцыяванне. Касіры абаронены адмысловымі экранамі. Зачынілі спартзалу і стаматалагічны кабінет. У будынку размясцілі дэзінфікуючыя сродкі.

Меры: як не заразіцца пасажыру?

Улічваючы ўсе меры засцярогі, зніжана верагоднасць заразіцца каранавірусам у тралейбусе, лічыць Віктар Шарэйка. Да таго ж, з пачатку пандэміі менш людзей карыстаюцца грамадскім транспартам, што дазваляе захоўваць дыстанцыю паміж пасажырамі.

28 траўня вышлі рэкамендацыі па выкарыстанні масак у грамадскіх месцах. Гэта рашэнне рабочай групы па рэалізацыі міжведамаснага комплекснага плана па мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання COVID-19 пры Гродзенскім аблвыканкаме, распавёў Hrodna.life Віктар Шарэйка. Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне першымі размясцілі рэкамендацыі пра гэта ў грамадскім транспарце.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024