Якое жыллё пабудуюць і як будзе хадзіць грамадскі транспарт у раёне вуліцы Соламавай і Ласасянкі, прапануюць вырашыць гродзенцам. З 5 па 29 чэрвеня пройдуць грамадскія абмеркаванні па праекце.

Падчас абмеркавання плануюць:

  • вызначыць тып і параметры жылой забудовы;
  • удакладніць тэрыторыі грамадскага прызначэння;
  • вызначыць транспартнае і інжынернае забеспячэнне на праектаванай тэрыторыі;
  • выпрацаваць рэгламенты асваення тэрыторыі.

Участак размешчаны ў паўднёва-заходнім раёне горада — у зоне фармаванай жылой шматкватэрнай забудовы. Тэрыторыя абмежаваная з поўначы і з усходу шматкватэрнай жылой забудовай мікрараёна «Фолюш», з поўдня — камунальнай забудовай уздоўж вул. Суворава, з захаду — ракой Ласасянка і тэрыторыяй вайсковай часткі, паведамляе сайт гарвыканкама.

У склад камісіі гарвыканкама могуць уключыць прадстаўнікоў ініцыятыўнай групай жыхароў Фолюша або юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць у мікрараёне. Уключыць могуць не больш за тры чалавекі ад ініцыятыўнай групы і толькі да 18 чэрвеня 2020 года.

Дзе можна пакінуць свае прапановы?

Экспазіцыя праекта размесціцца з 5 па 19 чэрвеня з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 у вестыбюлі будынка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама па адрасе: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, г. Гродна, тэл.

Праект прэзентуюць 10 чэрвеня ў 16.00 у будынку ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, каб.1.

Заўвагі і прапановы прымаюцца з 5 чэрвеня 2020 года па 29 чэрвеня 2020 года па наступных адрасах:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, па электроннай пошце [email protected] або выкарыстоўваючы сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by;
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна, тэл. 72 02 71-сакратар камісіі Барэйка Вольга Уладзіміраўна.

Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на пасяджэнні камісіі Гродзенскага гарвыканкама 6 ліпеня 2020 года. Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе размешчана на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by і ў сродках масавай інфармацыі да 15 ліпеня 2020 года.