Навіны

У Гродна прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы на ​​809 тысяч рублёў

Чарговы караван гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 прыбыў з Польшчы ў Гродна 5 чэрвеня. Гэта ўжо другі груз, які перадалі палякі ў Беларусь за апошнія два месяцы.

Караван з 40 фур з 300 тонамі тэхнікі і сродкаў абароны прывёз у Беларусь маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты ШВЛ. У Гродне разгрузілі толькі частку гуманітарнай дапамогі агульным коштам 809 200 рублёў. Астатнюю частку дапамогі адвязуць у гарады Гродзенскай вобласці і Мінск.

Частка каравана з гуманітарнай дапамогай у Гродне
Дапамога для Гродна

Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы, падкрэсліў дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Гуманітарную дапамогу для Беларусі прадастаўляе Міністэрства аховы здароўя, Агенцтва матэрыяльных рэзерваў, Агенцтва прамысловага развіцця і польскі вытворца лекаў TZF Polfa S.A.
Пасярэднікам выступае Фонд міжнароднай салідарнасці. Даставіць груз у Беларусь дапамаглі польскія пажарныя, паліцыя і памежнікі.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі Польшчы ў Беларусь была адпраўлена 24 красавіка. Тады прывезлі дэзінфікуючыя сродкі (50 тыс. л), антысептыкі (30 тыс. л) і хірургічныя маскі (100 тыс. штук), неабходныя для барацьбы з распаўсюджваннем эпідэміі COVID-19.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024