ААТ «Лідскае піва» абвяшчае конкурс у гонар 100-годдзя брэнда беларускага квасу. Аўтары 10 самых натхняльных гісторый пра сям’ю атрымаюць ад «Лідскага квасу» генеалагічнае даследаванне свайго сямейнага роду. Зарэгістравацца на ўдзел можна да 31 жніўня.
— «Лідскі квас» мае глыбокія гістарычныя карані і непарыўна звязаны з гісторыяй людзей, якія жывуць у Беларусі, — кажа генеральны дырэктар кампаніі Аўдрыус Мікшыс. — 100 гадоў - салідны ўзрост для брэнда, які па-ранейшаму не губляе сваёй актуальнасці і папулярнасці. Упэўнены, цікавасць да натуральных, здаровых напояў, якая расце ў свеце, будзе гэтаму толькі садзейнічаць.
Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба пакінуць заяўку на сайце lidskijkvas.by. Апішыце гісторыю сваёй сям'і, успомніўшы самыя незвычайныя факты і яркіх прадстаўнікоў роду. Раскажыце, чаму хочаце стварыць генеалагічнае дрэва разам з «Лідскім квасам», і прымацуйце адзін або некалькі сямейных фотаздымкаў. Пераможцамі стануць аўтары 10 самых натхняльных гісторый. Для іх брэнд сумесна з гісторыкамі Нацыянальнага архіва правядзе генеалагічнае даследаванне і створыць сямейнае дрэва да 5-га калена. Усе астатнія ўдзельнікі змогуць скарыстацца адмыслова створанай формай, каб сабраць і аформіць фатаграфіямі дрэва свайго роду самастойна. Пераможцы будуць абвешчаныя ў 2 этапы: першыя пяць — 26 ліпеня, другая пяцёрка — 11 верасня.
Чытайце таксама: Адзін з найбуйнейшых беларускіх музычных фестываляў адмянілі
Першая партыя «Лідскага квасу» была выраблена ў Лідзе ў 1920 годзе, які можна лічыць кропкай адліку брэнда і пачаткам прамысловай вытворчасці квасу на тэрыторыі Беларусі ў цэлым. За сваю 100-гадовую гісторыю «Лідскі квас» перажываў самыя розныя этапы: ад выпуску прадукцыі ў небывалых аб’ёмах (у 1939-м завод працаваў на поўную магутнасць, выпускаючы, акрамя традыцыйнага хлебнага, яшчэ і журавінавы квас), да сур’ёзных скарачэнняў вытворчасці пасля распаду Савецкага Саюза. «Лідскі квас» — прадукт натуральнага бражэння, які першым пачалі выпускаць у ПЭТ-бутэльках, што аўтаматычна вывела прадукт з разраду сезонных, якія прадаюцца толькі ў бочках напояў. Сёння ён адзін з нямногіх, хто штогод выпускае сезонныя навінкі на аснове ўсё таго ж традыцыйнага квасу з векавой экспертызай.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да мэнэджаркі па карпаратыўных камунікацыях Надзеі Звонік (+375 29 6 464 869, email [email protected])