Новости

У Палацы тэкстыльшчыкаў у Гродне вырашылі зрабіць інтэрактыўны музей

У будынку былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне размесцяць інтэрактыўны музей. Ён будзе прысвечаны гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, піша БелТА са спасылкай на ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Зараз у будынку на Савецкай плошчы працягваецца рэканструкцыя. Супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея распрацоўваюць праекты будучых экспазіцый.

«Плануем стварыць нясумны музей, дзе разам з унікальнымі экспанатамі будуць арганізаваныя інтэрактыўныя зоны з сэнсарнымі экранамі і іншымі аўдыёвізуальнымі сродкамі. Задума ў тым, каб прыцягнуць турыстаў і жыхароў горада аўтэнтычнымі і рэдкімі прадметамі, якія адлюстроўваюць соцыум і найважнейшыя эпахальныя падзеі ў даступных і лёгка ўспрыманых вобразах і формах», — распавёў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Ён падкрэсліў, што музей будзе цікавы наведвальнікам розных узростаў, прычым не толькі турыстам, але і самім гарадзенцам.

Мамант і чыгунка

Новая экспазіцыя музея адлюструе гісторыю горада і рэгіёну, у ёй будуць прадстаўлены найбольш каштоўныя прыродазнаўчыя калекцыі гісторыка-археалагічнага музея. У цэнтры адной з залаў на першым паверсе размесціцца шкілет маманта ў натуральную велічыню. Пры яго стварэнні выкарыстаюць астанкі жывёл часоў палеаліту, знойдзеныя на Гродзеншчыне.

Гістарычная экспазіцыя, прысвечаная гораду, пакажа, напрыклад, жыццё рынкавай плошчы Гродна і іншых мястэчак рэгіёну і тое, як яна змянялася на працягу некалькіх стагоддзяў. У цэнтры ўвагі і Нёман, некалі адна з галоўных суднаходных артэрый, і першая ў Беларусі чыгунка, якая праходзіла праз Гродна. Аб гэтым раскажуць маштабныя дыярамы, інтэрактыўныя экраны і ўнікальныя экспанаты.

Чытайце таксама: Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў

Адкрыецца ў музеі фотасалона XIX стагоддзя, дзе можна будзе зрабіць фота на памяць у рэтра-інтэр'ерах. Госці пабываюць на вуліцах міжваеннага Гродна, не застануцца без увагі і ваенныя тэмы. Сваё адлюстраванне ў экспазіцыі з дакументамі, фатаграфіямі і макетамі знойдуць падзеі вайны 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Музеі ў Старым і Новым замку

Ва ўпраўленні культуры аблвыканкама распавялі, што ў абноўленых залах Старога Замка ў Гродна адкрыюцца новыя тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя найбольш значным эпохах і людзям у гісторыі замка.

«Пачаліся рамонтныя работы і ў правым крыле Новага замка, раней яго займала абласная бібліятэка. Цяпер жа ўвесь каралеўскі палац стане музейнай пляцоўкай. На вызваленых плошчах плануем размясціць мастацкі музей, дзе будуць экспанавацца працы вядучых мастакоў рэгіёну і найбольш значныя карціны з фондаў гісторыка-археалагічнага музея», — адзначылі ва ўпраўленні культуры. Такое рашэнне, як плануецца, прыцягне ў мастацкі музей больш наведвальнікаў, у тым ліку і турыстаў, якія ходзяць у комплексныя экспазіцыі ў Новым замку.

Чытайце таксама:
Галерэя аднаго дня: маладыя мастакі выставіліся ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна

Фотафакт: На сграфіта над брамай Старога замка ў Гродне мастак цалкам зблытаў подпіс да партрэта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024