Новости

БелАЭС могуць запусціць да прэзідэнцкіх выбараў

«Расатам» плануе фізічны пуск БелАЭС «у пачатку жніўня». Пра гэта 16 ліпеня сказаў у сваім звароце да супрацоўнікаў атамнай галіны кіраўнік карпарацыі Аляксей Ліхачоў.

— З галоўных навін на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў пачатку жніўня, — паведаміў Ліхачоў.

Днём раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на просьбу БелаПАН пацвердзіць абвешчаныя планы здзейсніць фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС ў жніўні сказаў: «Давайце не будзем спяшацца», піша «Радыё С**бода». «На першым месцы стаяла і стаіць бяспека, таму ўсе работы, якія праводзяцца, праводзяцца ў строгай адпаведнасці з тэхнічнымі і тэхналагічнымі праграмамі», — дадаў ён.

У канцы чэрвеня пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка казаў, што ў жніўні толькі мяркуюць прыступіць да загрузцы паліва на першы рэактар.

АЭС і пераносы

Першапачаткова першы энергаблок планавалі запусціць у 2016 годзе. Пазней тэрміны перасоўвалі на лістапад 2018 года. Пасля інцыдэнту з корпусам рэактара для першага энергаблока запуск блока перанеслі на 2019-ы, а пазней на 2020-ы, а другога — на 2021-й.

6 мая 2020 года на Беларускую АЭС прыбыло ядзернае паліва для першага энергаблока. Зараз на станцыі вядуць перадпускавые аперацыі.

У красавіку міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч паведамляў, што фізічны пуск першага энергаблока станцыі намечаны на ліпень 2020 года. 5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў увод першага энергаблока «літаральна днямі», але ў Міністэрстве энергетыкі пазней гэтую інфармацыю абверглі, адзначыўшы, што поўную гатоўнасць да фізічнага пуску першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца забяспечыць у ліпені. На поўную магутнасць першы энергаблок выйдзе ў лютым 2021, а другі - у траўні 2022 года. Такую інфармацыю нядаўна даваў Уладзімір Сямашка.

БелАЭС у Астраўцы будуецца па расійскім праекце, на будаўніцтва таксама быў выдадзены Расіяй экспартны крэдыт памерам да 10 млрд даляраў.

Чытайце таксама: Гродзенская эканоміка сышла ў мінус — вінаватая АЭС

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024