16 ліпеня — Дзень вызвалення Гродна. У горадзе пройдуць канцэрты, мітынг, запланаваны забаўляльныя праграмы ў мікрараёнах. Сёння ў грамадскім транспарце будзе дзейнічаць бясплатны праезд, працягнуць маршруты тралейбусаў да жылога комплекса «Калбасіно» і пусцяць новы тралейбусны маршрут, паведамляе гарвыканкам.
У парку Жылібера ў 10.00 пройдзе мітынг «Мы за цаной не пастаім» і цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам. Там жа ў 17.00−19.00 адбудзецца канцэрт «Гродна — слова ўсім нам роднае» з удзелам артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. На 18.00 запланаваны моладзевы лёгкаатлетычны забег па вуліцах горада. Святкаваць будуць па ўсім горадзе.
Канцэртная праграма «Са святам!».
З гэтага ж дня будуць падоўжаныя маршруты руху тралейбусаў № 5, 7, 14, 23:
У сувязі з прадаўжэннем маршруту № 23 «Вуліца Саяпіна — Гроднажылбуд» у мікрараён Альшанка з 16 ліпеня будзе прыпынены аўтобусны маршрут № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў».
Hrodna.life нагадвае: праз небяспеку каранавіруса неабходна вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маску ў грамадскіх месцах!
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…