Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзеля прафесійнага росту: у цэнтр Гродна выйшаў граць квартэт саксафаністаў - Hrodna.life - навіны Гродна

Сяргей Санец — выкладчык па класе саксафона ў каледжы мастацтваў. У ліпені, з-за адсутнасці конкурсаў, ён стаў выходзіць у цэнтр Гродна са сваімі вучнямі на заняткі, каб тыя набіраліся вопыту. Пра музыку на вуліцах горада і пра першы вулічны квартэт саксафаністаў Сяргей распавёў Hrodna.life.

Свой квартэт гродзенцы назвалі «Lucky Four». Пакуль яны гралі на вуліцах горада ўсяго некалькі разоў.

«Столькі саксафонаў яшчэ не грала адначасова ў цэнтры, — распавёў Hrodna.life Сяргей Санец. — Граюць мае вучні. Пандэмія не дала магчымасці адбыцца шэрагу міжнародных конкурсаў і многім іншым мерапрыемствам, да якіх мы ўзмоцнена рыхтаваліся. Маладым музыкам дзесьці хочацца рэалізавацца, тым больш што цяпер вакацыі і адпачынкі. Вядома, адчуваецца па людзях палітычнае і пандэмічнае напружанне. Усё гэта не можа не адбівацца і на рэакцыі людзей на музыку. А так, у прынцыпе, нам гэта трэба дзеля прафесійнага росту».

Сяргей кажа, можна было б займацца ў класе ўвесь час, але гэта не стымулюе музыканта. Сам ён граў адзін час на вуліцы за мяжой і ведае, як гэта дапамагае.

«Класная работа неабходная для адпрацоўкі нейкіх навыкаў, але трэба тым не менш граць на гледача, пераадольваць хваляванне і адрэналін. Раскрываць у сабе неабходныя творчыя флюіды. Вуліца для нас — адначасова занятак і невялікі матэрыяльны стымул. Зараз у цэнтры Гродна вялікая канкурэнцыя — шмат прафесійных музыкаў. Мяжа зачынена і ніхто не можа выехаць на заробкі».

Які б ганарар не быў, дзецям падабаецца граць на вуліцы. Яны ў захапленні, расказаў Hrodna.life Сяргей.

Дзеля прафесійнага росту: у цэнтр Гродна выйшаў граць квартэт саксафаністаў
Сяргей Санец — выкладчык па класе саксафона ў каледжы мастацтваў. Фота: Руслан Кулевіч

Хто яшчэ выйшаў граць на вуліцы?

У сярэдзіне чэрвеня на вуліцы Савецкай з’явілася трыа з «Гродзенскай капэлы». Ганна грае на флейце, Ілля на альце, Антон на віяланчэлі. Яны граюць сусветныя хіты. У пачатку ліпеня на пешаходцы з’явіўся 10-гадовы Леў — грае на акардэоне. Раней ён удзельнічаў у міжнародных фестывалях і атрымліваў узнагароды.

Вулічныя музыкі, якія гралі да пандэміі, з-за нізкіх заробкаў сталі шукаць працу. Напрыклад, акардыяністка Лена Патапава пайшла працаваць санітаркай у абласную бальніцу, а Аляксандр Зімін, які грае на хэндпане, уладкаваўся дворнікам у дзіцячую бальніцу.