Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Кажуць, баян з шансонам ужо надакучыў». На Савецкай у Гродне з'явіліся новыя вулічныя музыкі - Hrodna.life - навіны Гродна

На пешаходнай вуліцы ў цэнтры Гродна з’явіліся новыя музыканты. Мінакі спыняюцца побач, каб паслухаць сусветныя хіты ў прафесійным выкананні ўдзельнікаў «Гродзенскай капэлы». Hrodna.life даведаўся, адкуль з’явіліся музыканты і ці надоўга яны затрымаюцца на Савецкай.

У Гродна Антон Сіліч і яго напарнік Ілля Белы патрапілі па размеркаванні пасля вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў 2018 годзе. Антон родам з Бабруйска, Ілля — з Барысава.

«Два гады ў нас была адпрацоўка ў Гродне. Мы граем у „Гродзенскай капэле“. Цяпер няма канцэртаў па аб’ектыўных прычынах. Сядзець дома не выйсце. У сярэдзіне чэрвеня мы ўпершыню выйшлі граць у цэнтр Гродна», — кажа Антон.

Антон граў на вуліцы і раней. З калегамі ён быў у Германіі і Польшчы. У яго вялікі вопыт вулічнага музыканта.

«Многія музыкі лічаць, што выходзіць на вуліцу — не высакародна. Маўляў, гэта нешта падобнае да жабравання. Я бачу ігру на вуліцы як нейкі перформенс або прадстаўленне. Цяпер межы зачыненыя, зарплаты, якую я атрымліваю ў капэле, асабіста мне не хапае. Жонка працуе на паўстаўкі, у нас яшчэ маленькае дзіця. Заробленых грошай хапае, каб выйсці ў нуль. Раней ездзіў за мяжу, там граў на вуліцы і ў рэстаранах».

Музыкі ў Беларусі атрымліваюць мала, таму шукаюць падпрацоўку ў розных калектывах і установах, кажуць Антон і Ілля.

«Я б таксама мог ісці дадаткова куды-небудзь граць, але мне гэта эканамічна нявыгадна, — кажа Антон. — Мне выгадней мець больш вольнага часу. Зарабіць на вуліцы ў Беларусі таксама можна, досыць нядрэнны заробак».

Пакуль музыкі граюць у дуэце і часам запрашаюць гродзенку Ганну з флейтай. Над назвай калектыву яшчэ думаюць. У планах — граць на вуліцы ў Гродне, у будучыні магчымыя паездкі і па іншых гарадах Беларусі.

«Цяпер каранавірус і не хочацца кудысьці ездзіць, пакуль граем у Гродне. Заробкі на вуліцы залежаць у асноўным ад надвор’я. Мы плануем выходзіць на выхадных, каб не надакучваць гродзенцам».

«Кажуць, баян з шансонам ужо надакучыў». На Савецкай у Гродне з'явіліся новыя вулічныя музыкі
Музыкі плануюць выходзіць на Савецкую па выхадных

Антон, Ілля і Ганна граюць папулярную музыку, музыку з фільмаў. Пакуль рэпертуар невялікі.

«Гродзенцы ставяцца да нас вельмі станоўча. Спыняюцца, дзякуюць, паказваюць пальцы ўверх і кажуць, што баян з шансонам ім ужо надакучыў. Просяць выходзіць часцей. Што тычыцца канкурэнтаў, то ў нас у горадзе іх няшмат. Ёсць нядрэнны калектыў з трох чалавек і яшчэ хлопец грае на стылізаваным старадаўнім інструменце. Мы думаем, месца ўсім хопіць на вуліцы», — кажа Антон.

Чытайце таксама: