Сустрэча выбарцаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прайшла ў Навагрудку 1 жніўня. Фота ў рэдакцыю даслаў чытач Hrodna.life Дзмітрый Солтан.

Мітынг адбыўся на гарадскім стадыёне «Камсамолец». На сустрэчу, якая пачалася ў 16.00 і доўжылася 1,5 гадзіны, сабралася каля 800 чалавек.

Арганізатары мітынгу казалі няшмат: пра новыя выбары, сістэму «Голас», пра тое, што неабходны змены ў краіне. З большага, казалі самі людзі, якім давалі магчымасць выступіць: ад працоўных да паэтаў. Многія выступалі па-беларуску. Людзі казалі не толькі тое, што ім баліць, але і пра краіну, якую хочуць бачыць у будучыні.

«Асабліва запомніўся выступ маці-гераіні, у якой дзевяць дзяцей, і яна жадае новай Беларусі, каб усе яе дзеці заставаліся на сваёй Радзіме і жылі ў годнай, заможнай і свабоднай Беларусі», — расказаў Hrodna.life Дзмітрый Солтан.

На мітынг даверанай асобы Ціханоўскай у Навагрудку прыйшло 800 чалавек

Больш за месяц таму, 21 чэрвеня, у Навагрудку адбываліся жорсткія затрыманні людзей, якія выйшлі на вуліцы ў знак салідарнасці. Людзей хапалі на вуліцы міліцыянты і людзі ў цывільным, якія не тлумачылі, за што затрымліваюць. Акцыі салідарнасці ў тыя дні адбываліся таксама ў Гродне ды іншых гарадах.

На мітынг даверанай асобы Ціханоўскай у Навагрудку прыйшло 800 чалавек