Некалькі сотняў гродзенцаў увечары 23 ліпеня прыйшлі на агітацыйны пікет за Святлану Ціханоўскую. Яго арганізавалі ў Каложскім парку давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты.
Сустрэча доўжылася тры гадзіны, на ёй выступалі давераныя асобы і ўсе жадаючыя. Паводле падлікаў праваабаронцаў і арганізатараў, на дазволены пікет прыйшло да тысячы чалавек. Сустрэча прайшла без затрыманняў.
![пикет за тихановскую дрон коложский парк 01](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/07/piket-za-tihanovskuju-dron-kolozhskij-park-01-1024x576.jpg)
Чытайце падрабязней: Як прайшоў першы пікет за Святлану Ціханоўскую ў Гродне