Жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерыя Цапкала Вераніка пакінула Беларусь у апасенні арышту. Пра гэта 9 жніўня паведамілі РИА Новости. Вераніка Цапкала з’ехала ў Маскву. Тут яна і прагаласуе за кіраўніка дзяржавы.

Нагодай для ад’езду Веранікі Цапкала стала ўчорашняе «памылковае» затрыманне Марыі Калеснікавай. Яе адпусцілі, паведаміўшы, што пераблыталі з кімсьці іншым.

У штабе Віктара Бабарыкі пацвердзілі інфармацыю: «З намі звязалася Вераніка. З яе слоў, яна ў Маскве. Будзе галасаваць там. Мы паважаем рашэнне Веранікі, сітуацыя няпростая. Мы лічым, кожны мае права ацэньваць рызыкі для сябе самастойна».

Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на преидентские выбары, Валерый Цапкала, разам з дзецьмі пакінуў Беларусь раней.

Чытай яшчэ: «Сёння вырашаецца будучыня Беларусі». Марыя Калеснікава прагаласавала на выбарах

В день выборов в Беларуси проблемы с интернетом, сбои в Viber и Telegram. Официально: «Это атака на госресурсы«

Аб’яднаны штаб распавёў, што цяпер з Ціханоўскім, Бабарыкам і Цапкалам