Новости

Ваеннаабавязаных выклікаюць на вучэнні. Гродзенскія паштальёны будуць разносіць позвы пасля працы

Бліжэйшыя пяць дзён гродзенскія паштальёны абавязаны працаваць і ў вячэрні час: яны будуць уручаць заказныя лісты з позвамі з ваенкамата. Пра гэта гаворыцца ў службовым лісце № 20−134 / 1057 Гродзенскага філіяла міністэрства сувязі і інфармацыі ад 14 жніўня.

Пошта цэлы дзень

З панядзелка па пятніцу паштальёны абавязаны разносіць позвы два разы на дзень: раніцай, як звычайна, і з 17:00 да 19:00, калі адрасатаў не аказалася дома, распавяла Hrodna.life працаўніца аднаго з гродзенскі паштовых аддзяленняў. Паводле яе слоў, гэта тычыцца ўсіх аддзяленняў пошты.

«Позва ідзе ўсім, хто падлягае воінскаму ўліку пад абавязковы подпіс», — дадала яна. Гэта неабходна для правядзення прызыву грамадзян Беларусі на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2020 года, сказана ў дакуменце. Заказныя лісты, якія не дайшлі да адрасатаў на працягу пяці дзён, абавязаны вярнуць у ваенны камісарыят Гродна.

Чытайце таксама: «Народ біць дакладна не пойдзем». Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна

Фота дакумента за подпісам Святланы Грыб, начальніцы аб’яднанага цэха паштовай сувязі (АЦПС) Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» рэдакцыі Hrodna.life прадаставіла крыніца на прадпрыемстве.

Вучэнні пад Гроднам з 17 жніўня

Раней Міністэрства абароны паведаміла пра пачатак тактычных вучэнняў з батарэяй рэактыўных дывізіёнаў. Яны пройдуць з 17 па 20 жніўня паблізу Астраўца, палігонаў «Гожскі» пад Гродна і «Нёман».

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі выканаюць задачы па заступленні на баявое дзяжурства па прызначаных аб’ектах (цэлях). Асабісты склад 103 паветрана-дэсантнай брыгады вылучаецца на палігон «Гожскі» для адпрацоўкі ўзмацнення ўчасткаў дзяржаўнай мяжы. Там жа пройдуць планавыя заняткі з баявой стральбой з асобнымі танкавымі і механізаванымі батальёнамі.

Паведамленне пра пачатак вучэнняў з’явілася на сайце Мінабароны 16 жніўня, у нядзелю.

Дэсантнікі з Віцебска ў Гродна

15 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў перакінуць у Гродна Віцебскую дэсантна-штурмавую брыгаду. Спецыялісты Узброеных сіл даклалі яму пра «нарошчванне ваеннага кампанента» каля заходніх межаў Беларусі, сказана ў сюжэце на тэлеканале «Беларусь 1». Лукашэнка выказаў занепакоенасць вучэннямі НАТА ў суседніх з Беларуссю краінах і заявіў, што ідзе эскалацыя і нарошчванне збройнага кампанента на гэтых тэрыторыях. На «Беларусь-1» згадалі аб перакідцы амерыканскіх салдат на базы непадалёку ад беларускай мяжы. Згаданая там база ў мясцовасці Драўскі Паморскі знаходзіцца, аднак, каля нямецкай мяжы, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, піша «Радыё С**бода».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024