29-гадовага Кастуся Шишмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея 18 жніўня знайшлі мёртвым, паведаміў пошукава-ратаўнічы атрад «Ангел». На выбарах ён працаваў у выбарчай камісіі, але адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. 15 жніўня мужчына знік.

Яго цела знайшлі ў Нёмане ратавальнікі пошукавай групы ПСО «Анёл».

Дырэктара музея ў Ваўкавыску знайшлі ў Нёмане мёртвым. На выбарах ён адмовіўся падпісваць выніковы пратакол

Смерць Канстанціна ня носіць крымінальнага характару. Акалічнасці яго гібелі падобныя на суіцыд, афіцыйнага каментара Следчага камітэта пакуль не было.

29-гадовы Канстанцін Шишмаков, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна, знік 15 жніўня. 9 жніўня ён працаваў у выбарчай камісіі і быў адным з двух, хто адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. Паводле яго словаў, пратакол падпісалі за яго. Тыдзень пасля выбараў Шишмаков быў у адпачынку. 15 жніўня ён выйшаў на працу, патэлефанаваў жонцы каля 17.00 і сказаў: «Я тут працаваць больш не буду, еду дамоў». Але дадому так і не прыехаў. Адзінае, што было вядома: у апошні раз тэлефон дырэктара музея падаваў прыкметы жыцця ў раёне Мастоў, недалёка ад Нёмана — па дарозе з Ваўкавыска на Гродна. Гэта адсачылі супрацоўнікі міліцыі па вышак.

Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея  выходзілі на акцыю ў яго паддтымку. Таксама яны выказалі салідарнасць з усімі беларусамі, якія прапалі да і пасля выбараў.