Гродзенкі выйшлі на марш супраць гвалту над студэнтамі. Калону суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, два мікрааўтобусы і аўтобус з АМАПам. У небе над Гродна лётаў бел-чырвона-белы сцяг. Такі ж сцяг ўсталявалі і знялі на «Гродна Азот».

У 14.00 павінна была прайсці акцыя ля Галоўнага упраўлення адукацыі аблвыканкама супраць гвалту ў універсітэтах. На акцыю прыйшла толькі міліцыя.

Жаночы марш і сцягі. Як пратэставалі ў Гродне 5 верасня
Міліцыя на Ажэшкі 5 верасня

Больш за 30 гродзенцаў выйшлі а 15.00 каля ГЦ «OldCity». Яны сабраліся, каб выказаць пратэст супраць гвалту над студэнтамі ў Мінску і ў Гродне. Яны выступалі за сумленныя выбары і за тое, каб законы працавалі. Праязджаючыя аўтамабілі сігналілі ў знак салідарнасці.

Міліцыя папярэдзіла аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі скандавалі: «Мы гуляем!».

Калона прайшла да паркінга па вул. Дзяржынскага. Яе суправаджалі міліцыя і некалькі мікрааўтобусаў з АМАПам. Каля 16.00 спецтранспарт перакрыў дарогу ў Гродне. У раёне вуліцы Церашковай стаялі два сініх мікрааўтобусы з АМАПам і заштораны аўтобус. Калона разышлася. Пра затрыманні не паведамлялі. Праз некалькі хвілін рух адкрылі.

Жаночы марш і сцягі. Як пратэставалі ў Гродне 5 верасня
Жаночы марш і сцягі. Як пратэставалі ў Гродне 5 верасня
Жаночы марш і сцягі. Як пратэставалі ў Гродне 5 верасня
Жаночы марш і сцягі. Як пратэставалі ў Гродне 5 верасня

Пакуль уся міліцыя назірала за жаночым маршам, над цэнтрам Гродна лётаў сцяг.

На тэрыторыі «Гродна Азот» 5 верасня павесілі бел-чырвона-белы сцяг. Работнікі МНС яго знялі.

На территории «Гродно Азот» повесили бело-красно-белый флаг. Работники МЧС его сняли

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]