Новости

Невядомы паскардзіўся на бел-чырвона-белы сцяг у «Цудоўні». Міліцыя канфіскавала яго і склала пратакол

Каля 13.00 у краму «Цудоўня» прыйшла міліцыя. Яны сказалі прадаўцу, што ў іх дыспетчарскую службу паведамілі пра тое, што на Кірава, 3 вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер, паводле версіі міліцыі, гэта падпадае пад арт 23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23. 34 КоАП і канфіскавалі сцяг.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол агляду, распавёў Hrodna.life прадавец Антон Шаранкевіч. Ён быў сведкам акта канфіскацыі сцяга.

— Спыталі, што гэта за месца, з якой мэтай быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Яны сказалі, што гэта падпадае пад арт. 23.34 КоАП. Мы растлумачылі, што мэты ўдзелу ў масавых мерапрыемствах не было. Сцяг — гэта маркер, вонкавая рэклама, якая ўпрыгожвае нашу вітрыну і запрашае сюды нашых пакупнікоў. Яна прама асацыюецца з нашым кірункам — беларускай традыцыяй, этнаграфіяй, гісторыяй, культурай.

Тлумачэнні Антона запісалі ў пратакол, пасля чаго канфіскавалі сцяг. Паперу аб акце канфіскацыі не склалі. Фотакопію пратаколу зрабіць не дазволілі. Пратакол перанакіруюць да ўчастковага, той будзе камунікаваць з гаспадаром крамы.

У «Цудоўні» ужо вывесілі новы сцяг.


Чытай больш: Флаг из «Цудоўні» изъяли второй раз за день. Милиция отреагировала на «жалобы граждан»


28 жніўня невядомыя сарвалі сцяг з крамы «Цудоўня» і спрабавалі збіць уладальніка, называючы яго «фашыстам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024