10 верасня ў гродзенскім абласным судзе разглядалі абскарджанне рашэння суда Кастрычніцкага раёна па справе журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча. Абласны суд скасаваў пастанову раённага і адправіў справу на новы разгляд.

Пастанову суддзі суда Кастрычніцкага раёна Гродна ад 12 жніўня 2020 года адмянілі. Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіравана на новы разгляд у суд Кастрычніцкага раёна, і будзе разглядацца іншым суддзёй, распавяла Hrodna.life Святлана Бірылава, адвакатка Руслана.

Пры вынясенні пастановы суддзя Гродзенскага абласнога суда Ігар Собалеў назваў у якасці падставы адмены рашэння суддзі раённага суда парушэнне права на абарону.

Чытайце таксама: Журналіста з Гродна асудзілі за ўдзел у мітынгу. Абласны суд адмяніў рашэнне

Руслана Кулевіча затрымалі 11 жніўня каля ратонды на Гарнавых, пры затрыманні білі. 12 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна прысудзіў яму сем сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На судзе Руслан казаў, што ён журналіст, але гэта ні на што не паўплывала.

Чытайце таксама: «Я быў пазначаным». Руслан Кулевіч распавёў ўсё пра затрыманне, суд і цкаванне пасля «сутак»

Адбываць пакаранне ён павінен быў у ІЧУ на вуліцы Гая ў Гродне. Вечарам 13 жніўня яго нечакана вызвалілі без тлумачэнняў. За некалькі гадзін да гэтага генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі расказаў Hrodna.life, што Кулевіч будзе ў ізалятары ўсе сем сутак, якія яму даў суд.

На наступны дзень пасля вызвалення Руслан звярнуўся ў бальніцу. Выявілася, што ў яго зламаныя абедзве рукі ў вобласці кісцяў, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і страсенне мозгу. Яго шпіталізавалі. Пасля выпіскі ў інтэрнэце пачалася траўля Руслана і яго сям'і: у Telegram выклалі яго з жонкай асабістыя дадзеныя, хатні адрас і тэлефоны. Пасыпаліся званкі і паведамленні з розных нумароў, пагрозы, абразы, яго пераломы называлі фэйкам.


«ОМОНовец орал, что расстрелял бы таких как мы». Жена репортера Hrodna.Life, — о жестком задержании, «помеченных» ОМОНом и беременности