Навіны

Літва з наступнага тыдня спрашчае працэдуру выдачы віз беларусам

Міністэрства замежных спраў Літвы абяцае спрасціць працэдуру выдачы віз грамадзянам Беларусі. Грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць нацыянальную візу на паўгода, прадстаўляючы мінімальны пакет дакументаў і доказ сваёй фінансавай забяспечанасці - сродкі на тры месяцы, альбо абавязацельства юрыдычнай асобы па забеспячэнні такіх сродкаў, паведамляе delfi.lt.

Паводле інфармацыі МЗС, з 21 верасня ў Літве да беларусаў будуць прад’яўляцца такія ж умовы выдачы нацыянальных віз, як да грамадзян Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, ЗША, Канады, Новай Зеландыі і Паўднёвай Карэі.

Кіраўнік МЗС Лінас Лінкявічус сказаў, што літоўская дыпламатычная служба здольная забяспечыць зладжаны і хуткі працэс выдачы віз без стварэння бюракратычных і адміністрацыйных перашкод.

Міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене сцвярджае, што для паскарэння працэдур выдачы віз Дэпартамент міграцыі пачне разглядаць прашэнні высокакваліфікаваных спецыялістаў яшчэ да іх прыбыцця ў Літву.

«У дадзены момант самае важнае — забяспечыць зладжаны працэс рэалізацыі працэдур», — сказала Р. Тамашунене. Мяркуецца, што спрошчаны візавы рэжым будзе дзейнічаць да 21 сакавіка 2021 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024