Навіны

43 крымінальныя справы распачалі ў Беларусі па замахах на супрацоўнікаў ОУС і іх блізкіх

143 даследчых праверкі з 9 жніўня па 14 верасня па фактах замахаў, учыненых у дачыненні да супрацоўнікаў ОУС і іх блізкіх, прынялі да вытворчасці ў Галоўным упраўленні ўласнай бяспекі МУС, з іх па 67 вядомыя датычныя асобы. Распачалі 43 крымінальныя справы, па якіх усталявалі 21 падазраваемага. Да адміністрацыйнай адказнасці плануюць прыцягнуць 36 беларусаў, якія ўчынілі замахі ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС, паведамілі ў Telegram-канале МУС Беларусі. Між тым, Следчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы па скаргах на дзеянні сілавікоў падчас разгону мірных акцый.

«Аўтарамі і крыніцай пагроз, абраз і паклёпу пераважна з’яўляюцца асобы, якія маюць крымінальнае мінулае, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, схільныя да ўчынення розных правапарушэнняў. У большасці выпадкаў замаху папярэднічае разгалашэнне персанальных дадзеных супрацоўнікаў і іх блізкіх у інтэрнэце», — паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

Выдалі асабістыя дадзеныя 299 супрацоўнікаў, з якіх дзве трэціх — прадстаўнікі міліцыі грамадскай бяспекі. У адрас супрацоўнікаў і іх родных паступілі 132 пагрозы, зафіксавалі 90 фактаў абраз, 33 — паклёпу. Па 12 фактах наездаў на супрацоўнікаў АУС і вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, учыненых у перыяд з 9 па 13 жніўня, распачалі крымінальныя справы. Асобы кіроўцаў высветлілі, у дачыненні да чацвярых з іх праводзяцца вышуковыя мерапрыемствы.

Таксама зафіксавана 210 фактаў пагроз, абраз, паклёпу, знішчэння і пашкоджання маёмасці службовых асоб, сярод іх — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і выбарчых камісій, суддзі, работнікі выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі Следчага камітэта, службовыя асобы дзяржорганаў і ўстаноў. Каб усталяваць падазраваных, абменьваюцца звесткамі з калегамі з Расіі.

Колькі крымінальных спраў па замахах на супрацоўнікаў ОУС і іх блізкіх завялі ў Гродна, Hrodna.life даведацца ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці не ўдалося.

І пакуль ніводнай крымінальнай справы — на дзеянні сілавікоў

Між тым, Следчы камітэт не распачаў ні адной крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і не адхіліў ні адну з асоб, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і здзяйсненні злачынстваў супраць удзельнікаў мірных сходаў і выпадковых мінакоў.

Праваабаронцы нагадваюць, што ў жніўні больш за 6000 чалавек былі затрыманыя, яны знаходзіліся ў зняволенні да 10 дзён, іх месцазнаходжанне было невядомае. Каля 450 з іх былі збітыя, іх прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання носяць сістэмны характар, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей.

Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками

«Изнасиловать в автозаке нельзя». Милицейский чиновник назвал фейком свидетельства об изнасиловании дубинкой

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024