Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Каранік: у Гродне завялі адну крымінальную справу па скаргах на сілавікоў - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне завялі крымінальную справу па скаргах на збіццё сілавікамі. Пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў падчас сустрэчы 22 верасня з акцёрамі драмтэатра, калі тыя скардзіліся, што ніводнай крымінальнай справы на сілавікоў не завялі. Запіс размовы трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.

— Наш артыст быў збіты 10 жніўня! <…> І ніводнай крымінальнай справы не завялі! — казалі акцёры падчас сустрэчы 22 верасня.

— Я вам скажу, што завялі адну крымінальную справу, — адказаў на гэта Уладзімір Каранік.

Чытайце падрабязней: «Давайте два года на Конституцию, а потом всё будет хорошо». О чем говорил Владимир Караник в Гродненском драмтеатре после остановки спектакля

Пра дэталі справы Уладзімір Каранік не распавёў. Атрымаць каментар у прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Hrodna.life не ўдалося. Раней у ведамстве адмаўляліся даваць каментары па справах, узбуджаных пасля пратэстаў. «Калі будзе неабходнасць і мы не будзем шкодзіць следству, мы будзем зацікаўлены даць каментар», — паведамлялі Hrodna.life у СК.

На 19 жніўня ў Беларусі было зафіксавана больш за 100 зваротаў аб прымяненні гвалту з боку сілавікоў і 15 — да сілавікоў з боку пратэстоўцаў. Праваабаронцы паведамілі пра 200 збітых у Гродне. Па іх словах, толькі кожны трэці звярнуўся са скаргамі, паколькі людзі баяцца пераследаў.

Таксама вядома, што ў Гродне завялі крымінальную справу па факце ўдзелу невысветленых асоб у масавых беспарадках. Гродзенцаў пачалі выклікаць у праваахоўныя органы ў якасці сведак. Справа заведзеная па артыкуле 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яе расследуе Следчы камітэт па Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками