Новости

У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара РАУС. Распачатыя крымінальныя справы

У Ваўкавыску невядомыя падпалілі спачатку машыну, потым дом інспектара РАУС. Гэта адбылося ноччу 2 кастрычніка, паведамляе МУС.

Спачатку экіпаж МНС адправіўся на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi 80. Ратавальнікі патушылі машыну, але агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек.

Яшчэ праз гадзіну пажарныя паехалі на вуліцу Магістральную. На гэты раз гарэў дом, які будуе інспектар. Пацярпещ дах, у тым ліку гаража, размешчанага побач.

Па фактах наўмыснага знішчэння (пашкоджання) маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, следчыя распачалі крымінальныя справы. Тых, хто мае дачыненне да падпалаў, шукаюць.

У МУС перакананыя, што падпалы звязаныя з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.

Чытайце таксама: Сцягі або пажар? Ад чаго ратуюць горад пажарныя Гродна

Падзяліцца
Меткі: Ваўкавыск

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024