Новости

#яанлайн і бабуля таксама: у Беларусі запусцілі валанцёрскі рух для навучання мабільным тэхналогіям

У Беларусі стартуе валанцёрскі рух #яанлайн. Яго мэта — адкрыць максімум магчымасцей мабільнага інтэрнэта для людзей, якія толькі пачынаюць рабіць першыя крокі ў гэтым напрамку. Далучыцца да праекта можа кожны, хто хацеў бы навучыць сваякоў і сяброў разбірацца ў сучасных тэхналогіях. Ініцыятарам стварэння руху выступіла кампанія А1.

Валанцёрам можа стаць любы чалавек і абонент любога мабільнага аператара. Галоўнае, каб ён сам актыўна карыстаўся мабільнымі тэхналогіямі і жадаў бязвыплатна дзяліцца сваімі ведамі з іншымі.

Для ўдзелу ў праекце #яанлайн неабходна знайсці ў сваім акружэнні чалавека, які хоча навучыцца карыстацца мабільным інтэрнэтам. А затым прайсці рэгістрацыю на сайце. Зрабіць гэта можна ў любы час, паколькі прает бестэрміновы.

Задача валанцёра — растлумачыць, для чаго можа быць карысны мабільны інтэрнэт і колькі часу здольны сберагчы. Як аплачваць рахункі анлайн і не стаяць у чэргах, шукаць патрэбную інфармацыю і ўсталёўваць мабільныя праграмы, заказваць лекі і іншыя тавары, сазваньвацца па відэасувязі з роднымі і сябрамі - многім людзям ўсё яшчэ складана самастойна ў гэтым разабрацца. Каб дапамагчы ім, і створаны рух #яанлайн.

Рэгістрацыя на афіцыйным сайце дае валанцёру бонус — магчымасць перавесці 1 ГБ бясплатнага інтэрнэта абаненту, якога ён плануе навучаць. Нумар тэлефона валанцёра не можа супадаць з нумарам атрымальніка трафіка. Затым на нумар навучэнца праекта #яанлайн прыйдзе SMS-паведамленне з просьбай актывіраваць бонус: для гэтага трэба набраць USSD-запыт *173# і націснуць кнопку «Выклік». Бонус будзе налічаны на працягу 24 гадзін і сапраўдны на працягу 30 дзён. Па сканчэнні гэтага тэрміну трафік згарае.

Валанцёр можа скарыстацца бонусам толькі адзін раз і залічыць яго толькі на нумар абанента А1 — абаненту іншага аператара трэба перайсці на які-небудзь з тарыфных планаў А1 ці прайсці навучанне, не выкарыстоўваючы бонусны трафік.У дапамогу валанцёрам запушчаны тэлеграм-канал. Яго віртуальны вядучы Ян ужо навучыў карыстацца мабільным інтэрнэтам сваіх блізкіх і цяпер гатовы дапамагаць валанцёрам праекта парадамі аб тым, як палегчыць навічкам знаёмства са светам сучасных тэхналогій. Акрамя таго, падрабязную інфармацыю пра рух #яанлайн, карысныя інструкцыі і парады для валанцёраў можна знайсці на сайце праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024