Новости

МакДрайв ў Гродне ўскладніў дарожную сітуацыю на кальцы ля філармоніі

Аб тым, што МакДональдс ў Гродне сапраўды чакалі, кажуць чэргі ў МакДрайв, што ўжо стала новай праблемай кальца каля філармоніі. Што адбываецца па вечарах ля кальцы, піша АвтоГродно.

МакДональдс у Гродне адкрыўся 10 дзён таму і аўтамабілісты выстраіліся ў чаргу, якая па вечарах дацягваецца да кальца, гэта каля 190 метраў.

Кіроўцы кажуць, што многія з наведвальнікаў МакДрайва доўга робяць заказы. Пры нас мужчына правёў каля стойкі замовы 8 хвілін. Каб палегчыць сітуацыю, часам супрацоўнік МакДональдса выходзіць да аўтамабілістаў, бярэ заказы прама ў чарзе ў коальца. Гэта дапамагае, але не так, каб зусім.

З-за чаргі прапускная здольнасць вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў знізілася ўдвая. Спачатку ў чаргу ўпіраюцца аўтамабілісты, якія рухаюцца з боку Старога моста, а потым яшчэ і тыя, хто рухаецца проста праз разрэз кальца.

Канфлікты ўзнікаюць тады, калі аўтамабілі з правай паласы спрабуюць ўбудавацца ў левую — каля кальца пастаянна чуваць гудкі.

Відэа сітуацыі ля МакДональдса:

Чарга ўзнікае ў зоне дзеяння знакаў «Прыпынак і стаянка забароненая», што бачаць і супрацоўнік ДАІ. На фота як раз той выпадак, калі інспектары спыняліся каля кожнага аўтамабіля ў чарзе і гутарылі з кіроўцамі, паказвалі на парушэнне. Аднак, чарга не змянялася, інспектары нікога не штрафавалі.

Магчыма, арганізацыю руху ў гэтым месцы прыйдзецца пераглядаць.

Яшчэ адна праблема ўзнікае ля скрыжавання з вуліцай Транспартнай. Той, хто хоча павярнуць направа да паліклінікі, аб’язджае чаргу і ўпіраецца ў тых, хто выязджае з вуліцы Транспартнай. Праехаць да паліклінікі ў вячэрні час робіцца квэстам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024