Новости

«Было больш-менш прымальна, мяне ніхто не біў». Як у Гродне судзілі дырэктарку дзіцячага хоспіса

Вольгу Вялічка, дырэктарку гродзенскага дзіцячага хоспіса, затрымалі ўвечары 15 кастрычніка падчас дабрачыннай сустрэчы з жыхарамі Альшанкі. Як высветлілася пазней — за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня. Ноч і паўдня Вольга правяла ў ІЧУ. 16 кастрычніка адбыўся суд, дзе яе прызналі вінаватай і аштрафавалі на 405 рублёў. Пратаколу затрыманьня не было, а пратакол аб парушэнні склалі без удзелу Вольгі Вялічкі.

Пасяджэнне адбылося ў 16.20, хоць яго чакалі яшчэ ранкам. Сведкам выступаў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС. Вольгу ён запомніў, калі яна падыходзіла да міліцыянтаў разам з іншымі жанчынамі, ужо пасля сутыкненняў людзей з АМАПам. Яе дзеянні на акцыі ён апісаў як «падышла», а ўдзелам назваў знаходжанне ў канкрэтны час у канкрэтным месцы.

Вольгу Вялічку абвінавачвалі ў тым, што на акцыі яна была з двума плакатамі «АМАП, спыніся». На пасяджэнні прадэманстравалі відэазапіс. На ім было бачна, як АМАП жорстка затрымліваў людзей, крычалі жанчыны. Сярод удзельнікаў была жанчына з двума плакатамі, у цёмных акулярах.

Чытайце таксама: «Диалог» с властью: как гродненским активистам рассказали про «философию неудачника«

Пратаколу затрымання няма

Адвокатка затрыманай адзначыла, што дакладна невядома, з якога менавіта мітынгу гэта відэа: у Гродне былі і дазволеныя. Таксама ў справе адсутнічаў пратакол затрымання, гэта пацвердзіў і сам суддзя Дзмітрый Кедаль. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні склалі без удзелу Вольгі. Яна адмовілася яго чытаць і падпісваць без адваката, але яго не сталі чакаць. Адвакатка прапанавала спыніць справу па артыкуле 9.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (Абставіны, якія выключаюць адміністрацыйны працэс).

Суддзя вынес прысуд, прызнаўшы Вольгу Вялічку вінаватай па частцы 1 артыкула 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Ён прысудзіў ёй штраф у 15 базавых велічынь (405 рублёў). Сама Вольга пасля адзначыла, што гэта больш за палову яе месячнай зарплаты. Ці будзе яна абскарджваць рашэнне, яна яшчэ не вырашыла.

Вользе прысудзілі штраф. Яна сказала, што рыхтавалася да сутак

У Вольгі двое дзяцей, 9 і 14 гадоў. Муж Вольгі, Сяргей Вялічка, расказаў, што паводле інфармацыі адваката, на яго таксама падрыхтавана адміністрацыйная справа.

Затрымалі на дабрачынным мерапрыемстве

Вольгу затрымалі на дабрачынным мерапрыемстве хоспіса на вачах у жыхароў Альшанкі. На сустрэчы было каля 50 чалавек. Яна распавядала ім аб працы хоспіса і пра тое, як можна дапамагчы цяжкахворым дзецям. Для такіх мерапрыемстваў не патрэбны дазвол гарвыканкама, усе неабходныя дакументы былі з сабой.

Спачатку прыехала міліцыя і прапанавала ўсім разысціся, пасля з’явіўся АМАП. Вольгу затрымалі і адвезлі ў РАУС. У 21.36 яе змясцілі ў ІЧУ на вуліцы Гая. Толькі пазней ад адваката стала вядома, што яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Гарнавых.

Суда чакалі яшчэ раніцай, а 10. Знаёмыя, журналісты і родныя Вольгі прачакалі каля будынка Кастрычніцкага раённага суда больш за гадзіну. Падтрымаць яе прыйшло блізу 20 чалавек.

Раніцай хтосьці прынёс да будынка суда кветкі, але адзін з супрацоўнікаў суда дэманстратыўна выкінуў іх у сметніцу

«Думала пра іншых затрыманых — а як яны»

Ноч і паўдня да суда Вольга правяла ў ізалятары. За гэты час яна нічога не ела, а санітарныя нормы пазней назвала жудаснымі.

«Гэта было больш-менш прымальна, мяне ніхто не біў, не абражаў, — удакладніла яна. — Калі казаць пра змены, якія павінны адбыцца — павінны гаварыць аб зменах у пенітэнцыярнай сістэме, утрыманні людзей. Ежа — невыносная. Я цэлую ноч не спала, і думала пра Марыю Калеснікаву і іншых незаконна затрыманых людзей — а як яны? Думала пра Ларысу Геніюш — якім чынам яна вытрымала?».

Вольга Вялічка з мужам пасля судовага пасяджэння

Сваё затрыманне Вольга звязала з тым, што адкрыта выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю. «Нам гэта дазволена Канстытуцыяй. Гэта нармальна — мець розныя пункты гледжання. Ненармальна, калі ў хоспіса застаюцца грошы на адміністрацыйныя выдаткі на два месяцы. Ненармальна, калі я праводжу дабрачыннае мерапрыемства, каб сабраць грошы. Трэба, каб улада размежавала, і не рабіла забароны на ўсе мерапрыемствы, якія ёсць, бо сярод іх ёсць і крытычна важныя, напрыклад, для хоспіса».

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024