Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі дзіцячы хоспіс высяляюць з памяшкання. Там дапамагаюць цяжкахворым дзецям і шыюць медыцынскія маскі - Hrodna.life - навіны Гродна

Дзіцячая паліклініка № 2 у Гродне па адрасе Гагарына, 18 з 23 снежня 2020 года скасуе дамову арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам імя святога Губерта. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, памяшканні будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі працы з COVID-19. Прычыну растлумачылі ў лісце дырэктарцы хоспіса Вользе Вялічка за подпісам намесніка галоўнага ўрача Ірыны Голуб. Дакумент трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.

— Мы не разумеем, аб якіх складаных эпідэміялагічных сітуацыях можа ісці гаворка, калі па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў нас нязначны прырост па тых, хто захварэў, у адносінах да іншым краінам. Якія складаныя эпідсітуацыі прагназуе паліклініка ў снежні? — пракаментавала Вольга Вялічка Hrodna.life.

Сотрудников Гродненского детского хосписа проверяют по делу о неуплате налогов

Юрысты паспрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, сказала Вольга Hrodna.life. Варыянтаў іншых памяшканняў для хоспіса ў Вялічкі няма. Пры першай хвалі COVID-19 у Гродне дамову арэнды не скасоўвалі.

На момант падрыхтоўкі публікацыі датэлефанавацца намесніку галоўнага ўрача Ірыне Голуб Hrodna.life не атрымалася — не знялі трубку. Як у паліклініцы будуць выкарыстоўваць памяшканне, дзе цяпер размяшчаецца хоспіс, пакуль невядома.

«Было более-менее приемлемо, меня никто не бил». Как в Гродно задержали и судили директорку детского хосписа

Хоспіс працуе ў Гродне 13 гадоў. Там дапамагаюць цяжка хворым дзецям прыкладна з 70 сем’яў: аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.

У сацыяльнай майстэрні хоспіса валанцёры ўжо некалькі месяцаў шыюць сродкі індывідуальнай абароны (Сіз) для медыкаў. За месяц можна пашыць каля 700 камбінезонаў.

У 2019 годзе кіраўніцтва хоспіса прасіла гарадскія ўлады вылучыць будынак былога медыцынскага выцвярэзніка на вул. Сыракомлі ў сувязі з пашырэннем паслуг для падапечных. Улады адказалі, што дзіцячы хоспіс не ўваходзіць у пералік юрыдычных асоб і ІП, якім нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадастаўляецца ў бязвыплатнае карыстанне.

Праблемы з памяшканнем былі і ў сацыяльнай майстэрні пры Гродзенскім дзіцячым хоспісе, дзе шылі сродкі індывідуальнай абароны. Спачатку іх папрасілі з’ехаць з будынка на Гагарына, 18. Пазней знайшлася пляцоўка ў Пышках, але іх зноў выселілі адтуль.

«Они дали ноль денег». Почему гродненским детским хосписом заинтересовалась областная комиссия

«Тут шмат любові». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне