Блогера Vadimati (Вадзім Ермашук) 27 кастрычніка асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна. Яго судзілі па ч. 1 арт 23.34 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

«Сведкамі былі міліцыянты, суддзя не слухаў довады», — распавёў ён людзям, якія прыйшлі яго падтрымаць. Усяго на суд прыйшло 15 чалавек.

У жніўні 2020 года Vadimati па запрашэнні гарвыканкама мадэраваў выступу пратэстуючых і ўлады ў цэнтры Гродна. Вёў стрым з дазволеных і іншых акцый. Выказваўся супраць гвалту.

30 жніўня 10 тысяч гродзенцаў прайшлі шэсцем ад Лядовага палаца «Нёман» праз аўтавакзал і праспект Касманаўтаў да цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія». Там яны сталі ў ланцуг і скандавалі «Забярыце Сашу!». Калі людзі вярталіся ў цэнтр, пачаліся затрыманні.

Шествия и задержания. Гродненцы собрались 30 августа на мирную акцию

Первый гродненский блогер Vadimati: «До сих пор мое звание никто не оспаривал»