Навіны

16-гадовага студэнта аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту і паставілі на ўлік у міліцыю

На камісіі па справах непаўналетніх 5 лістапада 16-гадовага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Кірыла Кетурка аштрафавалі на 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Кірыла затрымалі падчас мірнага маршу 6 верасня на праспекце Янкі Купалы. Па закону, яго павінны былі неадкладна перадаць бацькам, кажуць праваабаронцы. Але сілавікі адвялі яго ў аўтазак, даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, праверылі Telegram у тэлефоне і склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых акцый.

Па рашэнні камісіі 5 лістапада Кірыла паставілі на ўлік у міліцыю на год. Па яго словах, гэта не моцна ўплывае на яго жыццё. «Проста адзін год установы адукацыі павінны прапаноўваць занятасць на лета, дадатковыя заняткі», — распавёў ён Hrodna.life.

Са слоў Кірыла, каб даказаць правапарушэнне, на камісіі цытавалі тэкст Hrodna.life.

Задержанного на протесте 16-летнего студента ждет комиссия по делам несовершеннолетних

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024