Навіны

У Гродне закрыецца тайм-кафэ «Партал». Установа не працавала ў дзень «усеагульнай забастоўкі»

Тайм-кафэ «Партал» у Гродне закрыецца 7 лістапада — Унітарнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства (УЖРЭП) скасавала з уладальнікамі дагавор арэнды. У пятніцу 6 лістапада «Партал» зладзіць развітальную начную гульнятэку.

 — У нас дзяржаўная арэнда і дамова з УЖРЭПам. За час вясновага каранціну назапасіўся абавязак перад гэтай арганізацыяй. Мы гасілі гэты доўг, да 26 кастрычніка усё было ў рамках дамоўленасцей. Сёння стала вядома, што дамова скасоўваецца. Да 7 лістапада трэба цалкам вызваліць памяшканне і вывезці ўсе рэчы, — напісалі ўладальнікі ў сацсетках 5 лістапада.

Тайм-кафэ «Партал». Фота: Алена Кавальчук

Тайм-кафэ «Партал» — гэта незалежная пляцоўка ў цэнтры Гародні з ўтульнай атмасферай, гарбатай, печывам і культурнымі праектамі. З 2015 года тут правялі больш за 2000 мерапрыемстваў. Тут ладзілі гульнятэкі, кінапрагляды, лекцыі, семінары, трэнінгі. Былі супольнасці аматараў настольных гульняў «Magic: The Gathering» і маджонг. Установа падтрымлівала шмат культурных і сацыяльных ініцыятыў, напрыклад, «Жывая Бібліятэка», «Актыўным Быць Файна», «Sketch Day».

Падчас Гродзенскай «Жывой Бібліятэкі», 16.03.2019

Уладальнік тайм-кафэ Іван Петушок у бліжэйшай будучыні не плануе адкрыць установу на новай пляцоўцы.

Як падтрымаць «Партал»?

Прыходзьце 6 лістапада на развітальную начную гульнятэку ў тайм-кафэ — уваход за ахвяраванне. Таксама «Партал» у Instagram пачаў распрадаваць і раздаваць рэчы, якія ім неабходна вывезці да 7 лістапада, — магчыма, вам нешта спатрэбіцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024