Новости

У Гродне хлопец разбіўся, упаўшы з моста

Раніцай 7 лістапада ў Гродне каля моста праз Нёман, які рэканструююць, выявілі цела 28-гадовага мужчыны. Прычынай смерці магло стаць падзенне з моста, лічаць у Следчым камітэце.

Са слоў сваякоў загінулага, ён захапляўся роўпджампінгам. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона ў яго сацсетках выявілі фота і відэа з яго экстрэмальным хоббі.

Цела знайшлі працоўныя, яны і выклікалі міліцыю і хуткую, піша newgrodno.by. На мосце паміж пралётамі яны знайшлі заплечнік і куртку, а ўнізе, на бетоннай пліце, убачылі ляжачага хлопца. Следча-аператыўная група выявіла, што ён сарваўся каля 23 гадзіны 6 лістапада.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024