Навіны

Яшчэ аднаго гродзенца пачалі судзіць за гвалт над сілавікамі. На лаве — шэсць пацярпелых, якія яго збілі

Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезьлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 9 лістапада Рымшу пачалі судзіць — яго абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках і гвалце над супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Сяргея Рымшу абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 (да трох гадоў пазбаўлення волі) і арт.364 (да шасці гадоў пазбаўлення волі) КК. У якасці пацярпелых выступаюць шэсць сілавікоў: Чарняўскі, Баярчук, Столяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін. Баярчук на пасяджэнне не прыйшоў ў сувязі са знаходжаннем на самаізаляцыі.

На Савецкай плошчы каля 23.15 9 жніўня было каля 30 чалавек, якія стаялі групамі па некалькі чалавек, распавёў Сяргей Hrodna.life.

Сяргей Рымша ў судзе Ленінскага раёна. Фота: Алена Кавальчук

 — Я стаяў у натоўпе, натоўп адціскалі да драмтэатра, я стаяў з боку гасцініцы «Нёман». Пад’ехаў белы мікрааўтобус з боку танка, у якім знаходзіліся шэсць супрацоўнікаў, у яго хтосьці шпурнуў камень ці нейкі цяжкі прадмет — не высветлілі. Пазней тая ж машына пад’ехала, усе разбегліся. Я, натуральна, таксама. Яны выскачылі, нікога не поспехі схапіць. Я пачаў адыходзіць у бок танка. Мне перагарадзілі дарогу і пасадзілі ў машыну.

Сяргея тут жа ўдарылі дубінкай па галаве. «Двое трымалі за рукі, двое за ногі. Ушасцёх білі. Як ад’ехалі з савецкай, мяне калашмацілі, разбілі ўсё, левае вуха дагэтуль тугавата чуе < … > Як мех, як баксёрская груша».

Сяргея прывезлі ў Ленінскі РАУС. Там ён знаходзіўся суткі: яго адводзілі на асабісты дагляд, вазілі на медыцынскі агляд, выклікалі да следчага. Праз гадзіну пасля затрымання яму паведамілі, што на яго завядуць крымінальную справу. 10 жніўня адправілі ў ІЧУ ў Шчучын. Пазней перавялі ў СІЗА-1 у Гродне. 18 жніўня адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

На задняй лаве — шэсць пацярпелых сілавікоў. Фота: Алена Кавальчук

Рымша разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе левым вухам. Абвастрылася старая траўма калена — пры затрыманні яго вывернулі, выказаў меркаванне Сяргей. Рымша напісаў заяву ў Следчы камітэт — праверку працягнулі да 23 лістапада.

Справа ў судзе Ленінскага раёна разглядаў суддзя Руслан Гурын. На першым пасяджэнні 9 лістапада адвакат заявіў адвод суддзі: 9 кастрычніка 2020 года ён ужо асудзіў Сяргея Рымшу за падзеі 9 жніўня паводле арт.23.34 КаАП На думку адваката, гэта ўплывае на ўсебаковы, поўны і аб’ектыўны разгляд справы. Цяпер справу будзе разглядаць суддзя Юрый Казакевіч. Пасяджэнне перанеслі для паведамлення пацярпелага Баярчука аб яўцы на суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024