За ўдар у ягадзіцу і «масавыя беспарадкі» дзяржабвінаваўца 10 лістапада запытаў два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму і штраф у 200 базавых велічынь (5400 рублёў). 63-гадовага гродзенца Юзэфа Немера працягнулі судзіць па арт.364 і ч.1 арт.342 КК.

Пазіцыя дзяржабвінаваўцы

Дзяржабвінаваўца Петрашко палічыў, што віна па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) даказаная цалкам. Ён запытаў пакаранне — два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму і штраф у 200 базавых велічынь. Пазоў у 1000 рублёў на пакрыццё маральнай шкоды ад сілавіка задаволілі цалкам. Юзэфа пакінулі пад вартай. Знаходжанне пад вартай залічаць у тэрмін адбыцця пакарання.

Пазіцыя абароны

Адвакат лічыць, што запытанае дзяржабвінаваўцам пакаранне непрапарцыйна зробленаму. На яго думку, па ч. 1 арт. 342 КК Немеру трэба апраўдаць з-за адсутнасці складу злачынства. Ён звярнуў увагу, што ў Немеры пры сабе не было артыбутыкі, а па праезнай частцы калонай іші і іншыя гродзенцы, аднак іх прыцягнулі да адміністрацыйнай, а не крымінальнай адказнасці.

Па арт. 364 КК адвакат лічыць магчымым запытаць мінімальнае пакаранне без пазбаўлення волі. Адвакат звярнуў увагу на матыў, у якім адсутнічала непавага да супрацоўніка міліцыі. Ён прасіў выключыць са справы факт пагрозы прымянення гвалту — так трактавалі замахванне нагой. Таксама абарона прасіла ўлічыць станоўчыя характарыстыкі з мінулага месца працы, спортклуба і Гродзенскай епархіі, і ўзрост Юзэфа.

Пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды адвакат прасіў не задавальняць. На яго думку, сума ў 1000 рублёў не адпавядае характару пакут. Да справы прыклалі даведку аб памерах пенсіі Юзэфа Немеры. Яна складае 465 рублёў.

Пазіцыя абвінавачанага

 — Злачыннага намеру не было. Я яго (супрацоўніка органаў унутраных спраў - Hrodna.life) не ведаю, ён мяне не ведае. Чым я кіраваўся? Сумленне маё запрацівілася.< … > Я ўдарыў і крыкнуў «Адпусьці!», — яшчэ раз падкрэсліў Юзэф Немера.

«Было неприятно перед коллегами». 63-летнего гродненца начали судить за пинок в бедро милиционеру