Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Цэхі "Аміяк-4" і "Карбамід-4" на "Гродна Азот" вярнуліся да працы - Hrodna.life - навіны Гродна

Пасля няпланавага спынення на «Гродна Азот», якое адбылося 9 лістапада, цэхі «Аміяк-4» і «Карбамід-4» працуюць у штатным рэжыме.

Вырабляецца дазагрузка магутнасцяў, паведамілі на прадпрыемстве. 10 лістапада падчас пускавых аперацый дадаткова правялі кантроль паветра на прамысловай пляцоўцы і тэрыторыі прадпрыемства. Перавышэнняў дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў не выявілі.

«Аміяк-4» быў спынены рана раніцай 9 лістапада з-за праблем у тэхналагічным працэсе, расказалі на прадпрыемстве. Звязаны з ім «Карбамід-4» спыніўся у другой палове таго ж дня, яго перавялі ў гарачы рэзерв.

Што адбываецца на «Азоце»

26 кастрычніка некаторыя работнікі «Гродна Азот» далучыліся да агульнанацыянальнага страйку. Ля прахадной прадпрыемства сабраліся каля сотні чалавек: рабочыя і гараджане, якія прыехалі іх падтрымаць. Рабочыя двух цэхаў адмовіліся прымаць змены. Сілавікі затрымалі 32 чалавекі. Рабочыя распавядалі пра пагрозы і абразы з боку сілавікоў. Частка работнікаў працягваюць страйкаваць да гэтага часу, ёсць няпоўныя змены.

На заводзе пачаліся звальненні. Толькі з спыненага 9 лістапада цэха «Карбамід-4» былі звольненыя чатыры чалавекі. З іх двое — апаратчыкі, і адзін — начальнік змены. Яшчэ адзін апаратчык звольніўся па сваёй ініцыятыве. «На замену людзей трэба доўга рыхтаваць. Каб што-небудзь ведаць, рабіць — не тое што не адзін месяц, не адзін год патрэбны», — распавёў Hrodna.life супрацоўнік завода. Усяго ў цэху — 20 апаратчыкаў. Многія працаўнікі завода — на бальнічных.

Замену далучаным да стачкі работнікам «Гродна Азот» шукалі на Гомельскім хімзаводзе, на «Могилевхимволокне» і на «Нафтане». Паводле стачкама, адміністрацыя звярталася і да былых работнікаў прадпрыемства.


«Нафтан» прислал сменщиков на Гродно Азот «из-за сложной эпидимеологической ситуации«


На «Гродна Азот» Hrodna.life колькасць супрацоўнікаў, якія прыбылі, не назвалі. Па інфармацыі Hrodna.life, 2 лістапада каля 30−40 супрацоўнікаў, якія змяняюць страйкоўцаў на «Гродна Азот», засяліліся ў санаторый «Жамчужына».

Па інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў «Азота», траіх з работнікаў, што прыбылі для замены, ужо звольнілі за знаходжанне ў нецвярозым стане.

Раней у стачкаме выказвалі асцярогу, што з-за недахопу кваліфікаваных работнікаў могуць з’явіцца праблемы ў працы прадпрыемства і ў выпадку аварыйнай сітуацыі.

Чытайце таксама: