На Дзевятоўцы падчас вячэрняга раённага чаявання затрымалі 17 чалавек. Сілавікі забралі іх у тры сініх бусы і завезлі ў Ленінскі РАУС на Дубко.

У раённым чаце пішуць, што затрыманых выпусцілі ў той жа дзень. Людзей забралі нібыта для дачы тлумачэння па масавым мерапрыемствам, якія праходзілі яшчэ ў жніўні.

Гродзенцы з іншых раёнаў выйшлі ў знак падтрымкі.

Затрыманне гродзенцаў пракаментаваў newgrodno.by начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко:

«Каля 21.00 на вуліцы Курчатава ў дварах сабраліся грамадзяне. Нам паступіла паведамленне аб тым, што ў дварах сабралася вялікая колькасць людзей. На месца прыбылі супрацоўнікі АМАПа. У Ленінскі РАУС было дастаўлена 17 чалавек: 13 жанчын і 4 мужчыны. У іх праверылі дакументы для высвятлення асобы, правялі гутарку і адпусцілі дадому».

«Нечего бояться, мы же не злодеи». Как закончился спор за бело-красно-белый дворик в Гродно

«Весь Гродно перегорожен, нам остался только наш двор». Как гродненцы стали дружить районами

В Гродно начали задерживать администраторов районных чатов в Telegram. Им грозит уголовная статья