33 сілавікі за тыдзень звольніліся толькі з Гродна, паведаміў 11 лістапада сузаснавальнік Фонду Яраслаў Ліхачэўскі на канферэнцыі «Прэс-клуба Беларусі». Вадзім Сіняўскі, кіраўнік Упраўлення ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці раней заявіў, што ў вобласці з дня выбараў звольніліся 19 чалавек па розных прычынах.

«Улады працягваюць хлусіць і добра, што іх можна злавіць за руку», — пракаментаваў Яраслаў Ліхачэўскі.

Усяго ад сілавікоў у Беларусі яны атрымалі 461 заяўку за ўвесь час. Гэта тыя людзі, якія запоўнілі заяўку, далучылі заяву аб звальненні і запісалі відэазварот.

Чытайце таксама: Выбор ОМОНа Гродно: как перестать бегать за медалями и заставить всех тебя ненавидеть

— Гэта толькі частка з звольненых сілавікоў. Частка з іх, асабліва ў малых гарадах, запалоханая, баяцца запісваць звароты. Хтосьці празамбаваны прапагандай, што гэта грошы замежных лялькаводаў, а не салідарных беларусаў. Рэальная лічба — у некалькі разоў большая.

3 лістапада ў BySol паведамілі аб спыненні прыёму заявак ад звольненых сілавікоў. Яны вырашылі, што тры месяцы — дастатковы тэрмін, каб прыняць рашэнне, «на чыім яны баку». Пасля гэтага адбыўся ўсплёск заяў.

Bysol — фонд, створаны для аказання дапамогі і падтрымкі тым, хто пазбавіўся працы па палітычных прычынах.

Чытайце таксама: Кто такие «тихари»? Как сотрудники таможни, прокуратуры, МЧС и Следственного комитета работали на выборах президента и протестах

Абнаўленне 16.11.2020 публікуюцца з мэтай прадставіць грамадскасці розныя пункты гледжання