Навіны

У Гродне прэзентавалі кнігу «Мяне завуць Лахнэска» для дзяцей з парушэннямі зроку

Кнігу «Мяне завуць Лахнэска», надрукаваную шрыфтам Брайля, прэзентавалі 12 лістапада ў Гродне. Акрамя таго, выпусцілі аўдыёдыскі у агучцы народнага артыста Беларусі Віктара Манаева. Аўтар кнігі Алена Масла разам з сацыяльна-культурнай установай «МоцАрт» зрабілі кнігу даступнай для дзяцей з парушэннямі зроку, паведамляе grodnonews.by.

Сродкі сабралі праз краўдфандынгавую платформу. У выніку з’явілася кніга «Мяне завуць Лахнэска», надрукаваная шрыфтам Брайля, або, як кажуць прафесіяналы, тактыльна-брайлевая брашура. Выдалі сем асобнікаў, з іх два знаходзяцца ў Гродне. Адна — у спецбібліятэцы для інвалідаў па зроку.

 — Ведаў, як ствараць тактыльныя кнігі, не было зусім. І хоць у Гродне некалькі гадоў таму была зроблена серыя такіх кніг, мы да гэтай працы далучыліся ўпершыню, — дзеліцца бібліятэкар філіяла бібліятэкі № 3 Ірына Вараб’ёва. — Выдатна дапамагчы дзеткам з парушэннямі зроку «убачыць» гераіню казкі. Акрамя таго, гэты вопыт можа спатрэбіцца нам у будучыні, каб самім ствараць кнігі такога фармату. Вельмі спадзяемся, што кніга спадабаецца ў першую чаргу маленькім чытачам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024