Навіны

Ці будуць гродзенцаў штрафаваць за адсутнасць маскі з 14-га лістапада?

З 14 лістапада ў Гродне нашэнне маскі ў грамадскіх месцах, крамах, транспарце, на працоўных месцах будзе абавязковым для ўсіх. Хто будзе несці адказнасць у выпадку парушэння патрабаванні, распавёў «Гродна Плюс».

Пакуль да наведвальнікаў і пасажыраў прад’яўляюцца толькі патрабаванні, але ў перспектыве ненашэнне маскі можа каштаваць фізічнай асобе трыццаці базавых велічынь. А вось індывідуальныя прадпрымальнікі ўжо цяпер за невыкананне абавязковага нашэння масак заплацяць да двухсот базавых велічынь, юрыдычная асоба — да пяцісот базавых.

В Гродно введут масочный режим. Когда?

У абавязковым парадку на ўсіх аб’ектах сацыяльнай сферы — у арганізацыях, ва ўстановах — павінны праводзіцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, якія ўключаюць у сябе кантроль стану здароўя работнікаў, стварэнне, выкананне і забеспячэнне ўмоў па сацыяльным дыстанцыяванні. У абавязковым парадку павінны праводзіцца дэзінфекцыйныя мерапрыемствы — вільготнае прыбіранне з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. Але гэта не толькі ўборка падлог, гэта ў абавязковым парадку апрацоўка кантактных паверхняў.

Калі будуць выяўляцца факты парушэнняў у правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Кантроль і выкананне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў праводзіцца спецыялістамі Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі падчас маніторынгаў, падчас мерапрыемстваў тэхнічнага характару, пры выяўленні парушэнняў будуць прымацца адпаведныя меры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024