Навіны

Літва: усё больш беларусаў просяць прытулку, дазволілі ўехаць 618 грамадзянам

У Літву па гуманітарных прычынах дазволена прыбыць 618 грамадзянам Беларусі. Гэтай магчымасцю скарысталася траціна дадзеных грамадзян, паведаміла Міністэрства юстыцыі Літвы ў панядзелак, перадае DELFI.

Паводле паведамлення Міністэрства, у Літву ўжо прыбылі 217 беларусаў, якія атрымалі дазволы, яшчэ 45 папрасілі палітычны прытулак. Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца на падставе матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў пра прыезд замежнікаў у Літву па спецыяльных гуманітарных прычынах, такім, як палітычныя абставіны або іншыя пагрозы.

Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене паведаміла, што расце колькасць беларусаў, якія просяць прытулак.

«Мы бачым, што пратэсты ў Беларусі працягваюцца, людзі, якія не адчуваюць сябе ў бяспецы, звярнуліся па пытанні магчымасці прыбыць у Літву. Усё больш людзей просяць прытулку — гэта, несумненна, не з’яўляецца лёгкім рашэннем, паколькі грамадзяне вырашаюць з’ехаць са сваёй краіны надоўга», — адзначыла міністр у прэс-рэлізе.

Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі з нагоды выдачы шэнгенскай візы і даць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць асаблівых гуманітарных прычын.

Шэнгенская віза дазваляе прыехаць на тэрыторыю Шэнгена і знаходзіцца на ёй на працягу названага ў візе часу, але не больш за 90 дзён у паўгоддзе з даты першага прыезду на тэрыторыю дзяржаў Шэнгенскага пагаднення. Акрамя таго, грамадзяне Беларусі, калі яны падвяргаюцца пераследам або ўзнікае рэальная пагроза для іх бяспекі і здароўя, могуць прыехаць у Літву і звярнуцца з просьбай аб прадастаўленні прытулку. Замежнікі могуць падаць такую просьбу пункце памежнага кантролю, Службы аховы дзяржмяжы Літвы або Дэпартаменту міграцыі.

Пасля разгляду просьбы аб прадастаўленні прытулку прадастаўляецца адна з формаў прытулку — статус бежанца або дадатковая ахова, а таксама прадастаўляецца від на жыхарства ў Літве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024