Навіны

Яшчэ аднаго гродзенца будуць судзіць за гвалт над сілавіком. Яго заключылі пад варту

Падчас акцыі пратэсту 25 жніўня 29-гадовы мужчына на вуліцы Гая распыліў слёзатачывы газ у вочы супрацоўніку міліцыі. Мужчыну затрымалі. Пры сабе ў яго выявілі пярцовы балончык «ШОК», паведамляе Следчы камітэт.

Яму прад’яўленае абвінавачванне па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці). Гродзенца заключылі пад варту.

«Обрезали волосы и распылили баллончик в лицо». Как задерживали гродненца, который вступился за азотовцев

Што адбылося 25 жніўня?

Увечары 25 жніўня ў раёне вуліцы Гая затрымалі тры чалавекі сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць 28 затрыманых работнікаў «Гродна Азот». Калі людзі з акцыі салідарнасці пачалі разыходзіцца, невядомыя ў цывільным пачалі затрымліваць людзей, якія ідуць паасобку.

«Людзі сталі крычаць „Дапамажыце!“. Пачалася бойка. Прыехаў аўтазак, выбег АМАП, пусцілі газ. У цемры людзі крычалі „Дапамажыце!“. Побач са мной стаяла дзяўчына, бег АМАП — яны яе проста з ног збілі. Я не ведаю, чым гэта ўсё скончылася», — распавядаў Hrodna.life відавочца сітуацыі каля РАУС.

В Гродно акцию солидарности под РОВД разогнали силовики. Милиция: задержаны трое участников

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024