Гродна наведалі прадстаўнікі кампаніі «МБА Інвест» з Беластока, якія ў 2020 годзе набылі комплекс былога піваварнага завода і замовілі праект яго новай канцэпцыі. Інвестарам прапанавалі пяць эскізных прапрацовак будучага комплексу, паведамляе grodnonews.by.

Тэрыторыя піўзавода знаходзіцца на спуску да Нёмана, таму ля кожнага будынка рознаўзроўневая пляцоўка. На праектныя работы адведзена два гады, а выніковы варыянт трэба яшчэ ўзгадніць у Міністэрстве культуры.

Распрацоўвае праект мясцовая кампанія «Тапаз Інжынірынг». Адначасова з праектаваннем многія будынкі былога піўзавода, а іх 14, расчысцілі, у тым ліку і ад наступстваў пажару ў траўні 2017 года. Прыведзены ў парадак і падземныя збудаванні

У планах інвестараў - адкрыццё музея піва, міні-бровара для вытворчасці крафтавага піва, паба-рэстарана, невялікай гасцініцы. Гродзенцы прапанавалі аднавіць гісторыю піваварства не толькі Гродна, але і ўсёй Беларусі. Былыя работнікі піўзавода гатовыя сустрэцца з інвестарамі. Яны захавалі дакументы пра гісторыю піўзавода і традыцыях яго калектыву.

На гродненском пивзаводе к 2024 году откроют мини-пивоварню, паб и музей