Новости

Дзе ў Гродне можна здаць тэст на каранавірус

На тэст на COVID-19 могуць накіраваць пры падазрэнні на каранавірус ці пры пнеўманіі з клінічнымі сімптомамі. Таксама тэсты робяць кантактам першага ўзроўню. Даведка аб адсутнасці каранавіруса можа спатрэбіцца пры выездзе за мяжу, напрыклад, у Расею, у Кітай, для планавай шпіталізацыі, пры накіраванні ў санаторый. Калі лекар не накіраваў вас на тэст, але вам трэба пераканацца, што вы здаровыя (або не), у Гродне можна і платна прайсці ПЦР-даследаванне ці здаць экспрэс-тэст на антыцелы. Пры станоўчым выніку лабараторыя ў любым выпадку перадасць інфармацыю ў вашу раённую паліклініку.

Дзе здаць ПЦР-тэст (мазок)

Метад палімеразнай ланцуговай рэакцыі лічаць найбольш дакладным для вызначэння COVID-19. Забор матэрыялу для правядзення даследаванняў на інфекцыю COVID-19 праводзіцца нашча, альбо не раней чым праз 1,5 гадзіны пасля прыёму ежы. Перад тэстам пажадана не чысціць зубы, за два гадзіны да здачы матэрыялу на даследаванне неабходна ўстрымацца ад курэння.

Такую дыягностыку ў Гродна праводзяць лабараторыі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, абласным скурна-венералагічны дыспансэры. У першую чаргу яны працуюць па абслугоўванні лячэбных устаноў, адкуль і паступае матэрыял на даследаванне, піша «Гродненская правда».

Калі ПЦР-тэставанне прызначае лекар у паліклініцы, то матэрыял бяруць там, а ў кантактаў першага ўзроўню бярэ мазок па месцу жыхарства ковід-брыгада. Тэставанне метадам ПЦР можна прайсці і без накіравання, на платнай аснове.

У абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы аналіз бяруць у бескантактавым модулі. Запісацца можна на сайце ўстановы. Вынікі выдаюць пры прад’яўленні пашпарта на наступны дзень пасля забору матэрыялу на прахадной інфекцыйнай бальніцы з панядзелка па пятніцу, з 12:30 да 14:00. На момант напісання матэрыялу свабодныя месцы былі з 2 снежня. На прыём трэба прыходзіць з пацвярджэннем аплаты паслугі - 38,85 рублёў для рэзідэнтаў Беларусі.

Чытайце таксама: «Как в аду. Каждый второй — с „короной“, работаем по 15 часов в день». Врач рассказала о второй волне коронавируса в поликлиниках Гродно

Платна і па папярэднім запісе ПЦР-даследаванне праводзяць у Абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Найперш тэстуюць тых, хто выязджае за мяжу, выезд трэба пацвердзіць дакументамі. Як распавялі Hrodna.life ва ўстанове, там могуць пайсці насустрач і паведаміць, калі з’явіцца свабоднае месца на аналіз. Далей у чарговасці прымаюць заяўкі ад кіраўнікоў калектываў, тэстуюць для выезду на аздараўленне і планавай шпіталізацыі. Калі застаюцца свабодныя месцы, выконваюць заяўкі ўсіх жадаючых. Кошт аналізу - 41 рубель. Пры сабе трэба мець заяву і дакумент аб аплаце. Запісацца можна з 9.00 да 17.00 па тэлефоне (8 015 2) 75−57−48.

Фота ілюстрацыйнае. Лабараторыя гродзенскага цэнтра эпідэміялогіі

Да нядаўняга часу ПЦР-тэсты можна было зрабіць у прыватнай лабараторыі «Синево», але з 16 лістапада забор аналізаў прыпынілі.

Антыцелы (экспрэс-тэсты)

Тэст на антыцелы (экспрэс-тэст) на платнай аснове можна здаць у гарадскіх паліклініках, у Гродзенскай універсітэцкай клініцы, таксама ў інфекцыйнай бальніцы і ў БХМД па папярэднім запісу, у буднія дні. Кошт — ад 20 да 24 рублёў. Вынік будзе гатовы на працягу 30−40 хвілін. Здаваць тэсты на антыцелы (IgM і IgG) раяць на 7−10 дзень пасля з’яўлення сімптомаў. Падрабязнасці можна ўдакладніць на сайтах устаноў і па тэлефоне. У «Синево» тэст крыху даражэй — 25,89 рублёў, асобна аплачваюцца рэгістрацыя замовы і ўзяцце біяматэрыялу, папярэдні запіс не патрэбны.

АрганізацыяАдрасТэлефонЧас і месца здачы аналізу
Гарадская паліклініка № 1вул. Лермантава, 1361−06−2408.00−10.00, каб. 301а
Цантральная гарадская паліклінікавул. Транспартная, 368−02−99 (9.00−12.00)аўторак, чацвер (15.00−16.00), каб. 114
Гарадская паліклініка № 3вул. Пестрака, 439−15−76 (10.00−19.00)08.00−10.00, каб. 412
Гарадская паліклініка № 4вул. Урублеўскага, 46/1
55−90−07 09.00−12.00каб. 319
Гарадская паліклініка № 5вул. Абухава, 15/495−13−6509.00−12.0011.00−12.00, каб. 319
Гарадская паліклініка № 6вул. Ліможа, 2532−16−04 панядзелак, серада, пятніца 08.00−15.00 аўторак, чацвер 08.00−19.0010.30−11.55, каб. 115
Гарадская паліклініка № 7вул. Хімікаў, 531−76−13 (пятніца з 08.00)12.00−12.40, уваход № 11, каб. 114
Дзіцячая паліклініка № 1вул. Даватара, 2355−88−20, 55−88−2910.30−12.30, бокс № 101
Дзіцячая паліклініка № 2вул. Гагарына, 1867−74−02, 67−74−03. 08.00−16.00будні, 13.00−14.30, каб. 202 (лабараторыя)
БХМДвул.Савецкіх пагранічнікаў, 1158 -029−2 129 996 (09.00−13.00)
Гродзенская універсітэцкая клінікаБульвар Ленінскага камсамола, 5243−36−288:00−12:30, корпус № 5 (паліклініка), каб. № 101
Гродзенская абласная інфекцыйная бальніцаБульвар Ленінскага камсамола, 5768−40−70; запіс праз сайт goicb.by
«Синево»вул. Савецкая, 17, вул. Перамогі, 347766 A1, МТС, life;)вул. Савецкая, 17 (07:00—18:00; у выхадныя 07:30—12:00); ул. Перамогі, 34 (11:00—16:00, субота 11:00—12:00)
Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024