У інтэрнэце пачаў працу сайт-генэратар скаргаў. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што ўлічылі ўсе нормы закону, і цяпер кожны зможа падаць скаргу на парушэнні ў дзяржаўны орган.
Праект Skarga.help распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу «Перамен», раней ён стаў адным з пераможцаў анлайн-хакатону Каардынацыйнай рады, піша «Радыё С**бода».
З дапамогай Skarga.help можна згенераваць скаргу або зварот у дзяржаўны орган без паслуг адваката. Для гэтага трэба выбраць парушэнне са спісу, указаць свае дадзеныя. Алгарытм дасць спасылкі на адпаведныя артыкулы заканадаўства, якія, на думку карыстальніка, маглі быць парушаныя.
![З'явіўся сайт, які дапамагае складаць скаргі без адваката](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/12/skargi-1024x424.png)
Пасля застанецца спампаваць гатовы дакумент і выслаць яго поштаю ці як электронны зварот.
На гэты момант сайт працуе толькі на рускай мове.
Чытайце таксама: